Грамадства88

Чаму ў Беларусі 4 з 5 краўдфандынгаў правальваюцца і як гэта змяніць?

Talaka — гэта краўдфандынгавая платформа, якая дапамагае рэалізоўвацца многім праектам. За 5 гадоў пачалі працу 1824 ініцыятывы. Пры падвядзенні вынікаў аказалася, што толькі 1 з 5 пачатых праектаў паспяхова рэалізоўваецца. Большасць спыняецца ў самым пачатку. Гэта праблема. Для яе вырашэння Talaka запусціла збор сродкаў.

«Кожны з тых, хто не рэалізаваў праект мог бы дамагчыся поспеху на другі ці трэці раз. Але статыстыка кажа, што большая частка з іх не вернуцца да свайго праекту. Яны не стануць новымі аўтарамі паспяховых стартапаў, не створаць новыя працоўныя месцы, не будуць інвеставаць у іншыя праекты. Ня адрэстаўруюць закінуты замак, не выпусцяць новую кнігу, не правядуць гарадскі фестываль. Колькасць нерэалізаваных праектаў можна паменшыць. Мы дакладна ведаем як. Для гэтага мы запускаем збор на Talaka 2.0.» — заявіў заснавальнік платформы Яўген Клішэвіч.

Ёсць шмат прычын, чаму праекты не даходзяць да рэалізацыі. Вось асноўныя з іх.

Не змаглі знайсці каманду

Пачаткоўцы часта губляюцца на гэтым этапе. Напрыклад, аўтар ведае, што яму патрэбен маркетолаг. Але як знайсці таго самага? Людзей з такімі спецыяльнасцямі тысячы - а тых, хто падыдзе вам усяго некалькі чалавек.

Буйная фірма пайшла б у HR-агенцтва або стала перабіраць вакансіі ў інтэрнэце, але гэта дакладна не варыянт аўтара праекта. Патрэбна база людзей, якія гатовыя дапамагчы бясплатна або за сімвалічныя грошы. Пры гэтым дапамога патрэбна кваліфікаваная.

Talaka ўжо валодае такой базай, але тэхнічна там складана кагосьці знайсці.

Talaka 2.0 дазволіць знаходзіць менавіта тых, хто патрэбен і пазбавіць ад доўгіх ліставанняў з непрыдатнымі спецыялістамі.

Не вучыліся на чужых памылках

Пачаткоўцы часта не ведаюць, як спланаваць працу. Якія задачы галоўныя, а якія другасныя. У выніках аўтар марнуе шмат часу на такое планаванне, але ні да чаго не прыходзіць. А дакладней, ён прыходзіць да адчування, што часу на праект у яго недастаткова.

На самой справе правільнае планаванне пакажа, што часу трэба не так шмат. Многія паспяховыя аўтары сумяшчаюць асноўную працу і праекты на Talaka.

Talaka 2.0 з лайфхакі дазволіць скласці план і пазбегнуць распаўсюджаных памылак. Калі аўтар не знойдзе адказу на свае пытанні — аўтары падобных праектаў падкажуць куды рухацца далей.

Не знайшлі грошы для праекта

З гэтай праблемай сустракаюцца амаль усе аўтары. Якім бы ні быў праект, для яго рэалізацыі амаль заўсёды патрэбныя грошы. Пачаткоўцы губляюцца і не ведаюць, як ацаніць неабходную суму і арганізаваць збор.

Краудфандынг на Talaka ўжо паспяхова працуе, але здараюцца тэхнічныя збоі. Talaka 2.0 будзе працаваць дакладна, без збояў, для ўсіх крэдытак усіх краін свету.

Мэта Talaka 2.0 — вырашыць гэтыя праблемы пачаткоўцаў і прывесці да паспяховай рэалізацыі 3 з 5 праектаў. Дапамагчы гэта зрабіць можна тут.

Каментары8

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк сказаў, што любімы філосаф Пуціна — ідэолаг нацызму13

Эксперт па нерухомасці палічыла, колькі трэба «не есці і не піць», каб купіць аднапакаёўку ў Мінску

Трамп: ЗША павінны выйсці з вайны ва Украіне38

Мінчука затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе». І цяпер судзяць па трох крымінальных артыкулах1

Дом загінулых дзяцей пад Краснаярскам праветрываўся пасля апрацоўкі дыхлафосам3

Дзень народзінаў у Алеся Бяляцкага. Больш за тры гады ён знаходзіцца за кратамі3

Шрайбман даследуе сімптомы беларускасці. Выходзіць новае кіно з айчыннымі селебрыці8

Беларускага добраахвотніка будуць завочна судзіць у «ДНР»6

«Для Кіева было б лепш, каб Беларусі не існавала наогул». Вялікая размова з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

Галоўнае
Усе навіны →