Здарэнні44

Гендырэктара «ДарОрса» судзяць за карупцыю — ён не прызнае віну

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 ліпеня пачаўся суд над гендырэктара ААТ «ДорОрс» Аляксандрам Казловым. Яго вінавацяць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

«ДорОрс» кантралюе амаль увесь раздробны гандаль у раёне чыгуначнага вакзала і больш чым на 99% належыць дзяржаве.

Гендырэктара і галоўнага інжынера кампаніі затрымалі ў кастрычніку 2017 года. Следства заяўляе, што з чэрвеня 2016 года па кастрычнік 2017-га службовыя асобы рамантавалі на СТА свае машыны і машыны блізкіх за кошт прадпрыемства — BMW 525, BMW Х5, Volkswagen Passat B6 і Chevrolet Cruze. У бухгалтэрыю падаваліся падробленыя дакументы аб рамонце службовых аўто «ДорОрс» на агульную суму больш за 11,8 тысячы рублёў. Следчыя заявілі пра дзевяць даказаных аналагічных фактаў.

Галоўны інжынер Аляксей Крупкевіч хадайнічаў пра вызваленне ад крымінальнай адказнасці. Матэрыялы супраць яго вылучаныя ў асобную вытворчасць. 

Гендырэктар «ДорОрс» Аляксандр Казлоў сваю віну не прызнаў. Яго вінавацяць у замаху на ўчыненне злачынства і ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паўторна, групай асоб па папярэдняй змове. Казлову пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. 

Як стала вядома на судзе, Казлоў падаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Таму яго абарона падала хадайніцтва аб вяртанні крымінальнай справы пракурору. Але суд адмовіў, бо ў заканадаўстве няма такой падставы.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцёра школьнікаў у Слоніме разграмілі будынак былой школы

На мужчыну ў Лунінцы ўпала шпакоўня, у яго цяжкія цялесныя пашкоджанні

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць