Грамадства5353

Стала вядома пра яшчэ адзін канфлікт у Мінску з пасажырамі машыны з сімволікай «ДНР»

«Наша Ніва» пісала пра гісторыю са збіццём прыхільніка «рускага свету» Сергея Ланавенкі. Паводле яго словаў, каля гандлёвага цэнтра «Мома» ў Мінску яму перапала за майку «ДНР». Ён сцвярджае, што яму пры гэтым былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні. Праўда, чамусьці няма фота гэтага, што дае падставы ўсумніцца ў праўдзівасці сцверджанняў Ланавенкі.

Збіраючы інфармацыю пра тое, што ж сапраўды адбылося каля «Мома», «Наша Ніва» раскапала, што, па супадзенні, на гэтым жа месцы ў пачатку мая 2018 года адбылася іншая сутычка аналагічнага характару. 

Каля «Мома» прыпаркавалася машына, завешаная імперскай сімволікай, у тым ліку сцягамі сепаратыстаў Данбаса. У машыне сядзела сямейная пара сярэдніх гадоў. Малады хлопец, жыхар Мінска, які праходзіў побач, плюнуў на лабавое шкло машыны. Пара выйшла, пачалася слоўная перапалка. 

Мужык схапіў хлопца за грудкі, нанёс удар, але хлопец аказаўся дужэйшым. Прыхільнік расійскіх імперскіх ідэй застаўся са зламаным пальцам.

Хлопец яшчэ і аддзёр з машыны некалькі налепак.

Удзельнікі канфлікту выклікалі міліцыю. Пры праглядзе камер відэаназірання высветлілася, што першым нанёс удар мужчына з машыны. Таму, у выпадку разбіральніцтва, за «хуліганства» да адказнасці былі б прыцягнутыя абодва. Таму пацярпелы вырашыў заявы не пісаць.

«Мома» — гэта вялікі гандлёвы цэнтр на выездзе з Мінска на Магілёўскую шашу.

У інтэрнэце выказваліся меркаванні, што Расія можа выкарыстаць такія інцыдэнты як падставу для ўзмацнення ціску на ўлады Беларусі.

Каментары53

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць