Культура55

Ластоўскаму — 125

Прэм'ер ураду БНР, творца першай «Нашай Нівы», акадэмік, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Беларусі нарадзіўся 8 лістапада 1883 году на Дзісеншчыне, у Падзьвіньні.

Прэм'ер ураду БНР, творца першай «Нашай Нівы», акадэмік, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Беларусі нарадзіўся 8 лістапада 1883 году на Дзісеншчыне, у Падзьвіньні. Сёлета мы адзначаем 125-гадовы юбілей яго.

* * *

Ва́цлаў Ласто́ўскі (8 лістапада (27 кастрычніка па старым стылі) 1883 – 23 студзеня 1938) — беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзяяч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня.

Нарадзіўся у засьценку Калесьнікі Дзісенскага павету Віленскай губэрні ў сям'і безьзямельнага шляхціца. Скончыў на радзіме Пагостаўскую пачатковую школу.

Ад 1906 году Ластоўскі жыў у Вільні. Працаваў хлопчыкам на паслугах у вінярні, канцылярыстам у Шаўлях, бібліятэкарам у студэнцкай бібліятэцы ў Пецярбургу, дзе наведваў лекцыі ва ўнівэрсытэце. Уступіў у Польскую сацыялістычную партыю. Рабіў канторшчыкам на таварнай станцыі ў Рызе. Шукаў сябе, сваю ідэнтычнасьць. Далучыўся да беларускага нацыянальнага грамадзкага і культурнага руху. У 1906–1908 уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду — першую сучасную беларускую партыю.

Ад 1909 — сакратар рэдакцыі «Нашай Нівы» і загадчык першай беларускай кнігарні, у 1916–1917 — рэдактар газэты «Гоман», у 1918 выдаваў газэту «Krywičanin». У канцы 1918 узначаліў прадстаўніцтва ўрада БНР пры літоўскай Тарыбе, быў беларускім аташэ пры літоўскім пасольстве ў Бэрліне. З 1919 — у партыі беларускіх эсэраў, са сьнежня 1919 да красавіка 1923 узначальваў Раду міністраў БНР (быў прэм'ерам). У сваёй дзейнасьці абапіраўся на Літву і Нямеччыну.

Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху ў Заходняй Беларусі, быў старшынём Сувязі нацыянальна-дзяржаўнага вызваленьня Беларусі. Быў зьняволены польскімі ўладамі, у 1920 яму дазволена выехаць ў Літву. У красавіку 1923 г. выйшаў з урада БНР і адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Выдаваў у Коўні літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч» (1923–1927).

У 1927 урад БССР дазволіў яму вярнуцца ў Менск. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю. Ад 1928 году Вацлаў Ластоўскі – акадэмік і сакратар Інбелкульта і Акадэміі навук БССР.

У 1930 годзе Ластоўскага арыштавалі па справе «Саюза вызваленьня Беларусі», пазбавілі званьня акадэміка і саслалі на 5 гадоў у Саратаў. Там ён працаваў загадчыкам аддзелу рэдкай кнігі ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы. Паўторна арыштаваны ў 1937. 23 студзеня 1938 годзе яго расстралялі. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988, па другім — у 1958.

Каментары5

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек5

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран4

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек5

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць