Эканоміка5252

Кірыл Руды даў інтэрв'ю Тут.баю: Умовы для эканамічнага рыўка ў Беларусі лепшыя, чым былі ў Сінгапура

Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды ў інтэрв'ю Tut.by распавёў пра кітайскі досвед барацьбы з карупцыяй, матывацыю чыноўнікаў і беларуска-кітайскія адносіны.

Руды расказаў, што беларускія дзяржаўныя органы рэгулярна звяртаюцца да кітайскага досведу рэформ дзяржаўных прадпрыемстваў. Кітайскія эксперты прыязджалі да нас, нашы дзяржаўныя служачыя пастаянна навучаюцца ў Кітаі. Разуменне, што «трэба рабіць» і веды «як» — ёсць. Пакуль не падышлі да пункта «калі рабіць».

Наконт кітайскага досведу барацьбы з карупцыяй Руды распавёў, што ў 2013 годзе ў Кітаі арыштавалі кіраўнікоў практычна ўсіх правінцый і буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. «Сацыяльны капітал» дэвальваваўся, што прывяло ўпершыню да адтоку грошай з краіны і пераходу курсу юаня з рэвальвацыі ў дэвальвацыю. Аднак досвед Кітая — не толькі ва ўзмацненні жорсткасці правіл, але і ў большай празрыстасці работы дзяржаўных органаў.

Руды прыгадаў словы в.а прэм'ер-міністра Сінгапура, што ў Беларусі сёння лепшыя стартавыя ўмовы для эканамічнага рыўка, чым былі калісьці ў Сінгапура, таму што ў яго пакаленні толькі 2% былі адукаванымі.

У той жа час Руды, які вядомы як IT-скептык, ацаніў гэтую галіну беларускай эканомікі:

«Паводле ацэнак Ernst&Young, у Беларусі 85 тысяч чалавек занятыя ў ІКТ [інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях], у тым ліку 35 тысяч — у ІТ. Усяго ў нас 4,5 мільёна занятых. Адпаведна, ІКТ стварае ў Беларусі толькі 1,8% працоўных месцаў. Доля ІКТ у агульным аб'ёме нашага экспарту тавараў і паслуг у 2016 годзе была 3,9%. Па падатках — ільготы. Таму ІКТ-сфера, вядома, модная і прывабная, але сінергіі і імпульсу нашай эканоміцы пакуль не дае».

Таксама Руды расказаў, чаму ён, доктар навук з заходнім вопытам і вольнай англійскай, вырашыў стаць дзяржаўным службоўцам:

— У снежні 2013 года на рэспубліканскай нарадзе па кадрах мне такое ж пытанне раптам задаў прэзідэнт. Тады, памятаю, з ходу адказаў, што «хочацца нешта зрабіць, дамагчыся выніку, самарэалізавацца».

Сёння магу дадаць, што ў прыходзе на дзяржаўную службу ёсць унутраная логіка і складваецца яна з адукацыі, кругагляду, карыснасці, прызнання, патрыятызму. Вядома, патрэбна і зарплата, і сацыяльныя гарантыі, але аднаго гэтага недастаткова. Уплывае і тэмперамент, схільнасці і перавагі. Напрыклад, у мяне два сыны: старэйшы спакойны, малодшы актыўны. Кітайцы жартуюць, што старэйшы будзе дзяржаўным служачым, а малодшы — бізнэсменам.

Калі сур'ёзна, то 5 гадоў таму на нарадзе той адказ быў самым дакладным».

Каментары52

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя7

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя7

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць