Грамадства

Шантажом на шантаж

«Газпром» палохае газам ужо за 200 даляраў, беларуская мытня нагадала Расеі пра калінінградзкі транзыт.

«Газпром» палохае газам ужо за 200 даляраў, беларуская мытня нагадала Расеі пра калінінградзкі транзыт.

У аўторак Ашмянская рэгіянальная мытня затрымала калінінградзкія фуры з падакцызным таварам. Інтэрнэт-газэта gazeta.ru паведаміла са словаў аўтаперавозчыкаў, што іх машыны беларускія мытнікі апячатваюць без тлумачэньня прычынаў.

У той жа вечар Уладзімер Заламай, кіраўнік калінінградзкага аддзяленьня пасольства Беларусі ў Расеі, патлумачыў, што мытнікі кіраваліся дэкрэтам А.Лукашэнкі, падпісаным яшчэ ў сьнежні 2005 году, згодна зь якім перавозка падакцызных тавараў павінна зьдзяйсьняцца пры ўмове сплаты мытаў, а таксама падлягае абавязковаму суправаджэньню Дэпартамэнтам аховы МУС РБ незалежна ад прадстаўленьня мытным органам Беларусі фінансавых гарантыяў.

Па словах калінінградзкіх прадпрымальнікаў, на расейска-беларускай мяжы ніхто не прапаноўваў ім канваяваць фуры, а ўжо на беларуска-літоўскай мяжы машыны былі затрыманыя за адсутнасьць конвою.

Агенцтва фінансавых навінаў паведаміла пра скапленьне ў Ашмянах больш чым двухсот фураў. Але дзяжурны мытні паведаміў «Нашай Ніве», што затрыманыя ўсяго дзевяць машынаў. Калінінградзскія фуры маюць выпусьціць за мяжу, як толькі экспэдытары прадставяць дакумэнты аб мытным афармленьні гэтых грузаў у месцы іх атрыманьня.

Цікава, што за дзень да затрыманьня, у панядзелак, расейская газэта «Коммерсант» з спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што «Газпрам» разглядае магчымасьці павелічэньня цаны на газ да 200 даляраў. Гэта ў 4,5 раза болей, чым цяпер. Раней «Газпром» вёў гаворку пра павелічэньне ў 3 разы. Паводле «Коммерсанта», прапановы цаны 200 даляраў былі перададзеныя беларускаму боку. У «Газпроме» гэтую інфармацыю не камэнтавалі, а кіраўнік «выканкаму саюзнай дзяржавы» Павал Барадзін выказаў меркаваньне, што канчатковую цану на газ вызначаць асабіста прэзыдэнты.

1 чэрвеня ў Маскву мае скіравацца на перамовы міністар энэргетыкі Аляксандар Азярэц.

Лідэр Дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што абарона незалежнасьці павінна стаць нацыянальным прыярытэтам на бліжэйшы час. «Беларусь чакаюць цяжкія часы. Мы папярэджвалі пра гэта», – сказаў ён. У інтэрвію тэлеканалу «Эўраньюз», што трансьлявалася ў сераду, ён раскрытыкаваў негатоўнасьць уладаў да такога павароту падзеяў.

Разам з тым ён выказаў спадзяваньне, што Расея не зацікаўленая ў крызысе ў Беларусі. «Я спадзяюся, што ўсё-ткі Беларусь зможа дамовіцца з Расеяй, і цэны будуць уводзіцца паступова», – заявіў ён.

Віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў паведаміў пра тое, што ўрад рыхтуе беспрэцэдэнтны пакет падатковых ільготаў для малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Так, мяркуецца вызваліць малыя (да 15 занятых) прадпрыемствы ад вядзеньня бухгальтарскага ўліку і сплаты ПДВ, увёўшы для іх адзіны падатак у памеры 10% ад выручкі. Сувымерная лібэралізацыя чакае сярэднія (да 100 працоўных) фірмы. Гэткія меры могуць быць часткай падрыхтоўкі да крызісу буйной прамысловасьці, непазьбежнага ў выніку падаражэньня энэрганосьбітаў.

Мікола Бугай

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць