Улада

Мілінкевіч уганараваны прэміяй Фундацыі «Кран-Мантана»

Ён атрымаў прэмію форуму, на якім у свой час зладзілі абструкцыю А.Лукашэнку.

Ён атрымаў прэмію форуму, на якім у свой час зладзілі абструкцыю А.Лукашэнку.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Фундацыя сусьветнага форуму «Кран-Мантана» прысудзіла Аляксандру Мілінкевічу сваю штогадовую прэмію. Пра гэтае рашэньне А.Мілінкевічу паведаміў старшыня Фундацыі Жан-Поль Картэрон.

Прэмія прысуджаецца за вялікія заслугі ў справе барацьбы за мір, свабоду і дэмакратыю. Яна ўручаецца з 1989 году, і сярод яе ляўрэатаў былі Ангела Мэркель, Ясір Арафат, Зоран Джынджыч, Віктар Чарнамырдзін, Юлія Цімашэнка, Хуан-Антоніё Самаранч і яшчэ некалькі дзясяткаў палітычных і грамадзкіх дзеячаў з самай рознай, трэба прызнаць, рэпутацыяй.

Пікантнасьць сытуацыі надае той факт, што Форум «Кран-Мантана» быў адзіным сусьветным бізнэс-форумам, на якім пабываў Аляксандар Лукашэнка. Гэта было ў 1998 годзе. Пра ўдзел А.Лукашэнкі было дамоўлена падчас візыту Ж.П.Картэрона ў Менск. Хоць напярэдадні Форуму распачаўся скандал з высяленьнем заходніх дыпляматаў з Драздоў, паездка, тым ня менш, адбылася. Толькі скончылася яна скандалам. Калі ў часе дыскусіі адзін з францускіх удзельнікаў Форуму назваў беларускага прэзыдэнта дыктатаром і прадказаў, што ён скончыць свае дні, як усе дыктатары, А.Лукашэнка з словамі «От ваша хвалёная заходняя дэмакратыя» сарваў зь сябе слухаўкі і пакінуў залю паседжаньняў.

У той час на Захадзе і ў Беларусі гучалі галасы з асуджэньнем арганізатараў Форуму, што запрасілі ў Кран-Мантана прэзыдэнта краіны, якога ўжо тады на Захадзе называлі аўтакратам.

Сёлетняя цырымонія ўручэньня прэміяў адбудзецца ў рамках 17-й гадавой сэсіі Форуму «Кран-Мантана» ў Манака.

Як паведаміў «Нашай Ніве» памочнік А.Мілінкевіча Андрэй Кусяльчук, пакуль не вядома, ці лідэр дэмакратычных сілаў зможа прысутнічаць на цырымоніі ўручэньня прэміі асабіста. Ягоны графік на чэрвень зьбіты вельмі шчыльна.

МБ

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі19

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзесьці людзі хуліганяць». Пашпартны цэнтр адрэагаваў на справу пра праблемы ў чалавека праз пашпарт Новай Беларусі8

На Брэстчыне ўжо пачаліся вясновыя паводкі ВІДЭА

У Беларусі стартавалі продажы новай мадэлі Lada. Што па цэнах і колькі каштуе яе еўрапейскі аналаг?5

Камандзір «Азова» Пракапенка стаў генералам2

У Венгрыі апазіцыйная Орбану партыя рэкордна павялічыла адрыў перад выбарамі13

Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»54

У Мінску на будоўлі пасля ўдару кранам загінуў рабочы

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў103

У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі19

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць