Украіна выйграла апеляцыю ў апеляцыйным судзе Англіі на рашэнне суда Лондана на карысць Расіі ў справе па «доўгу Януковіча» на $3 мільярды, паведамляе Bloomberg.
Суд адправіў на новы разгляд рашэнне па іску аб спагнанні з Украіны на карысць Расіі запазычанасці па еўрабондах на $3 мільярды.
Суд першай інстанцыі памылкова не стаў разглядаць аргументы ўкраінскага боку, вырашыў суддзя.
Цяпер чытаюць
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары