Культура77

У Абольцах адкрылі памятны знак на месцы зруйнаванага касцёла 

У Абольцах (Талачынскі раён) адбылося адкрыццё памятнага знака на месцы колішняга касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. На таблічцы, прымацаванай да каменя, на лацінцы выпісаныя словы: «У 1387 годзе вялікім князем літоўскім і каралём польскім Ягайлам тут пабудаваны адзін з першых касцёлаў на тэрыторыі Беларусі», паведамляе сайт «Наша Талачыншчына». 

Ідэя ўстаноўкі памятнага знака прыйшла маладому спецыялісту, учорашняму выпускніку Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта Віталю Валаткевічу, калі ён у 2016 годзе быў накіраваны на працу доктарам агульнай практыкі ў Аболецкую сельскую ўрачэбную амбулаторыю. Ён звярнуў увагу на тое, што ўстанова аховы здароўя знаходзіцца ў месцы, якое вядомае ў пісьмовых крыніцах яшчэ з ХІV стагоддзя. Але да нашых дзён дайшлі толькі рэшткі скляпенняў, дзе былі пахаваныя служыцелі касцёла. 

Вывучыўшы гісторыю вёскі дасканала, спадар Валаткевіч з дапамогай аднадумцаў пачаў работы па ўзнаўленні пахаванняў і ўстаноўцы помнікаў на месцы, дзе яны стаялі яшчэ ў пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя. На сённяшні дзень гэта пяць помнікаў з надпісамі пра тых, хто пахаваны на гэтай зямлі.

На адкрыццё памятнага знака сабралася шмат людзей з Абольцаў, Клябані, Дабравольска, Заазер’я і іншых вёсак. З раёна ўдзел у мерапрыемстве прыняла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валевіч А. В.

Пачаўшы з аднаўлення месца пахавання, могілак каля касцёла, Віталій Валаткевіч сумесна з сельвыканкамам плануе аднавіць у межах колішняга касцёла змялелую крыніцу і сажалку. Безумоўна, справа гэтая важная, яна хоць крыху наблізіць аблічча мясціны да яе першаснага выгляду, але патрэбныя для выканання работ пэўныя сродкі.

Ксёндз Іозеф Талачынскага касцёла Святога Антонія асвяціў памятны знак, адправіў імшу, павіншаваў прысутных з важнай падзеяй у жыцці краю. 

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА3

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

Хлопец выйшаў з клуба і знік — яго шукаюць ужо два тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА3

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць