17 верасня 29-гадовы бабруйчанін зайшоў у кафэ «Любімае месца». Мужчына на вачах у прадаўца скраў шакаладныя батончыкі, якія стаялі ў вазе на стойцы, — усяго 19 штук на суму 7 рублёў 90 капеек. Хлопец проста схапіў іх і ўцёк.
Работнікі кафэ звярнуліся ў міліцыю. З дапамогай камер відэаназірання асобу мужчыны высветлілі. Яго затрымалі і арыштавалі.
Праваахоўнікам хлопец прызнаўся: «Так хацелася салодкага — не змог стрымацца».
Падазраваны нідзе не працуе. Раней быў судзімы — таксама за рабаванне.
Супраць яго распачалі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 206 (рабаванне). Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
«І ўпершыню прагучала: фашысты-лукашысты». Чарнобыльскі Шлях — 1996 ва ўспамінах відавочцаў, якія праз дзесяцігоддзі пасля таго дня сталі мужам і жонкаю
Каментары