Спорт55

Упершыню за 10 гадоў найлепшым гульцом года ФІФА стаў не Мэсі і не Раналду

FIFATV

У Лондане прайшла цырымонія ўзнагароджання найлепшых гульцоў года паводле версіі ФІФА The Best. Галоўны прыз — найлепшы гулец — атрымаў паўабаронца «Рэала» і зборнай Харватыі Лука Модрыч.

Модрыч у якасці капітана дайшоў са зборнай Харватыі да фіналу чэмпіянату свету, быў прызнаны найлепшым гульцом ЧС, а месяцам раней разам з «Рэалам» выйграў Лігу чэмпіёнаў.

У шорт-лісце былі таксама Крышціяну Раналду, што ўлетку перайшоў з «Рэала» ў «Ювентус», і форвард «Ліверпуля» Махамед Салах.

Нагадаем, што найлепшага футбаліста года вызначаюць па дзвюх асноўных версіях. Першая — «Залаты мяч», які з 1956 года ў студзені ўручаецца часопісам France Football. Другая версія — ФІФА. У 2010-м ўзнагароды зліліся ў адну, якая стала называцца «Залаты мяч ФІФА». Яе 5 гадоў уручалі Месі або Раналду.

У 2015-м прызы зноў падзяліліся — «Залаты мяч» вярнуўся да France Football, а прызы ФІФА цяпер называюцца The Best.

***

Найлепшым галкіперам названы Цібо Куртуа (зборная Бельгіі), найлепшым трэнерам Дыд'е Дэшам (зборная Францыі), найлепшымі заўзятарамі — балельшчыкі зборнай Перу (40 тысяч чалавек наведалі Расію падчас ЧС па футболе).

Гол Салаха ў вароты «Эвертана» названы найлепшым голам года.

Сімвалічная зборная ФІФА: 

Галкіпер: Давід Дэ Хеа («Манчэстар Юнайтэд»);

Абаронцы: Серхіа Рамас, Марселу, Рафаэль Варан (усе — «Рэал»), Дані Алвес («ПСЖ»);

Паўабаронцы: Лука Модрыч («Рэал»), Нгало Кантэ («Чэлсі»);

Форварды: Крышціяну Раналду («Ювентус»), Ліянэль Месі («Барселона»), Эдэн Азар («Чэлсі»), Кіліян Мбапэ («ПСЖ»).

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?7

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

З Мінска пабудуюць новую дарогу1

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?13

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах8

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год6

Як змяніўся клімат Беларусі за 40 гадоў?3

Наўседа: Веру, што аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў8

«Мануэла Лукашэнка». У Германіі кіраўніцу рэгіёна абразілі параўнаннем з беларускім дыктатарам5

Рудзік — беларускім палітыкам з польскімі пашпартамі: Балатуйцеся не ў КР, а ў польскі Сейм27

ЗША выпадкова дэпартавалі мексіканца, якога падазраюць у найбуйнейшым рабаванні каштоўнасцей у гісторыі краіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?7

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць