Улады Чэхіі ўзялі пад варту 8 грамадзян Расіі і В'етнама па абвінавачванні ў несанкцыянаваным доступе да камп'ютарных сістэм Міністэрства замежных спраў рэспублікі і адмыванні атрыманых злачынным шляхам грошай.
Іх затрымалі яшчэ 18 верасня. У той жа дзень ім прад'явілі абвінавачванні ва ўдзеле ў злачыннай групоўцы і ва ўзломе сетак, цяпер яны знаходзяцца пад вартай. Яны ўзламалі сістэму выдачы пасведчанняў на права пражывання, чым зарабілі некалькі мільёнаў амерыканскіх даляраў. Сваімі дзеяннямі яны «парушылі дзейнасць МЗС Чэшскай Рэспублікі».
Колькі менавіта расійскіх грамадзян знаходзіцца пад арыштам па гэтай справе, не ўдакладняецца.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары