Культура33

«Ляпісам» там ня месца

Беларускія Video Music Awards будуць уручаныя 14 сьнежня.

Беларускія Video Music Awards будуць уручаныя 14 сьнежня.

Арганізатары першай прэміі музычнага відэа кажуць, што сярод прэтэндэнтаў на перамогу кліпаў гурта «Ляпіс Трубяцкой» ня будзе: «Сярод галоўных крытэраў адбору ў нас ня толькі прафэсіяналізм рэжысэра, але яшчэ і беларускамоўнасьць выканаўцы. Калі «Ляпіс« здыме відэа на беларускамоўны трэк — будзем толькі радыя і пакажам на наступных фэстывалях».

Арганізатары першай прэміі музычнага відэа «Кліп‑марафон‑2008» разглядаюць сваю задуму, як беларускі аналяг такіх фэстываляў, як Vimus у Партугаліі і MTV Video Music Awards. Ідэя паўстала ў 2007 годзе. Тады шэраг маладых людзей зладзілі невялічкі фэстываль і ўбачылі, што ўдзельнікам і гледачам гэтая ідэя спадабалася, таму вырашылі зрабіць першую музычную прэмію ўжо на большым узроўні. Сёлетнюю імпрэзу яны прысьвячаюць 20‑годзьдзю беларускага кліпа на песьню «Ўра» гурта «Бонда» рэжысэра Генадзя Шувагіна. Цікава, што сярод галоўных крытэраў, па якіх вызначаюцца ўдзельнікі прэміі — ня толькі прафэсіяналізм рэжысэра, але і беларускамоўнасьць выканаўцы. Так што, як кажа арганізатар «Кліп‑марафона» Міхал Нядзьвецкі гурту «Ляпіс Трубяцкой» зь ягоным «Капиталам» ды «Огоньками» сёлета нічога ня сьвеціць: «Калі «Ляпіс« здыме відэа на беларускамоўны трэк — будзем толькі радыя і пакажам на наступных фэстывалях».

Паводле задумы сёлета будуць разглядацца толькі ролікі, зробленыя цягам 2007—2008 гадоў. Удзельнічаюць гурты Neuro Dubel, «Крамбамбуля», Tarpach, «Палац», ZET, «Крама», IQ48, :B:N:, Mauzer ды іншыя. Усе працы будуць разьбітыя па намінацыях («Лепшая анімацыя», «Лепшы пэрформанс» ды г. д.). Плянуецца, што ў шэрагу намінацыяў пераможца будзе абраны паводле глядацкага галасаваньня проста падчас цырымоніі. Сваіх фаварытаў назаве і журы, у склад якога ўвойдуць абазнаныя ў відэамастацтве адмыслоўцы — стваральнік першага беларускага 3D‑кліпа Аляксей Несьцераў, спэцыяліст па кліпмэйкінгу Павал Сьвярдлоў, прадусар Ігар Знык, запрашэньні таксама атрымаюць режысэр Анатоль Вечар і прадусар MTV у Беларусі Валік Грышко.

Першая штогадовая прэмія беларускага музычнага відэа «Кліп‑Марафон‑2008» адбудзецца 14 сьнежня ў 18:00 у менскім клюбе «Акварыюм».

Тузін гітоў

Каментары3

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі. Яму адказалі з Фінляндыі: Гэта манілаўшчына і хацелкі46

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць