Усяго патроху4545

Касцюм жэтончыка, панэлькі і не толькі. Ствараем беларускія вобразы на Хэлаўін

Напярэдадні Хэлаўіна, які ў Беларусі нефармальна святкуюць усё больш актыўна, мы вырашылі крыху пафантазіраваць і замест папулярных персанажаў для касплэю накшталт вядзьмарак, вампіраў ці герояў Marvel Comics падумаць над беларускімі варыянтамі.

Пасля гарачых абмеркаванняў было вырашана паспрабаваць пераўвасобіцца ў жэтончык мінскага метрапалітэна, панэльку, супрацоўніка Мінскзеленбуда і адзін з бонсцікаў. Усе гэтыя вобразы ствараюцца хутка (што асабліва актуальна, калі вечарына не за гарамі) і не патрабуюцць шмат фінансавых выдаткаў. Але галоўны іх плюс, канешне, у непаўторнасці.

Бонсцік Вадзянік

Як вядома, новыя, ужо пятыя па ліку бонсцікі ствараліся паводле міфаў і легенд Беларусі — кансультацыі давалі нават супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук. Сярод 24 персанажаў нас скарыў гаспадар рэк і азёр Вадзянік, які больш за ўсё любіць «палохаць людзей, калі яны купаюцца ноччу. Баламуціць дно, пускае бурбалкі, плешча рукамі па вадзе і ганяецца за качкамі вярхом на сваім соме».

Для касцюма Вадзяніка бяром сінюю тканіну, як на коўдру, вусы і чырвоны кубак. З тканіны шыем нешта накшталт кароткага скафандра, фарбуем загадзя набытыя карнавальныя вусы.

Падчас падрыхтоўкі да Хэлаўіна мы згадалі пра трэнд на каляровыя валасы, які адрадзіўся і не сціхае ўжо другі год. Вядома, мала хто гатовы кардынальна змяніць колер на працяглы час. Аднак выхад знайшоўся! Для паўнаты вобразаў мы вырашылі скарыстаць лінейку адценачных бляск-бальзамаў Hot Colors ад «Беліта-М». Згодна з абяцаннямі вытворцы, бальзамы даюць патрэбнае адценне максімум на 2-3 тыдні.

Амаль паловай рэдакцыі мы пратэставалі адценачныя бальзамы на сабе. Спойлер: было весела, і нашы трэндавыя прычоскі атрымалі шмат кампліментаў ад выпадковых мінакоў.

Валасы нашага Ягора да афарбоўкі і пасля. Фарбаваўся ён бальзамам «Электрычны сіні».

Беларуская панэлька

Панэлькі — гэта тое, што ўсіх нас тым ці іншым чынам яднае. Чамусьці больш за ўсё ў Мінску імі славіцца Каменная Горка, але такі тып забудовы знойдзецца ў любым беларускім (і не толькі) раёне.

Каб стаць панэлькай, вам спатрэбіцца ўсяго нічога: кардонная каробка, фарбы, па жаданні — тканіна для будучых фіранак. Самае вясёлае ў стварэнні гэтага касцюма — канешне, размалёўка каробкі. Дайце волю фантазіі, уявіце, што можа адбывацца за акном кожнай кватэры дома, які вы ствараеце.

Дадаём валасам Волі больш «панэльнага» адцення з дапамогай бальзаму «Бліскучы графіт».

Супрацоўнік Мінскзеленбуда

Стваральнікі самых неверагодных і касмічных кветнікаў, тыя, хто падтрымліваюць у парадку сталічныя паркі і газоны — мы не маглі абмінуць увагай людзей, якія робяць Мінск зялёным і яркім.

Самыя добрыя супрацоўнікі гэтага прадпрыемства працуюць у Фрунзенскім раёне — менавіта яны дармова падзяліліся з намі формай са склада. Разынкай жа вобразу мы зрабілі вянок з восеньскага лісця.

Каця фарбавалася адценачным бальзамам «Дзёрзкі смарагд».

Жэтончык мінскага метрапалітэна

Жэтоны — самая надзейная беларуская валюта з 1992 года: менавіта тады ў метро пачалі выкарыстоўваць першыя малінавыя кругляшы. Калі не звярталі ўвагу, то паглядзіце: менавіта гэтая дата выгравіраваная на кожным жэтоне.

За 26 год нашы жэтоны перажылі не адну дэвальвацыю і дэнамінацыю, так што стварэннем касцюма ў іх гонар мы, можна сказаць, здымаем перад імі капялюш. Каб знайсці колер, блізкі да арыгіналу, мы змяшалі ружовую, чырвоную і фіялетавую гуаш.

Што тычыцца валасоў Наталлі, то тут вобраз жэтончыка перадаваў бальзам «Агнявы Фламенка».

Як вам нашы вобразы? Калі спадабаліся, паспрабуйце паўтарыць самі да 31 кастрычніка — сябры дакладна адзначаць ваш крэатыў. 

ТАА «Беліка-М», УНП 190839042

Каментары45

Цяпер чытаюць

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі25

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзесьці людзі хуліганяць». Пашпартны цэнтр адрэагаваў на справу пра праблемы ў чалавека праз пашпарт Новай Беларусі8

На Брэстчыне ўжо пачаліся вясновыя паводкі ВІДЭА

У Беларусі стартавалі продажы новай мадэлі Lada. Што па цэнах і колькі каштуе яе еўрапейскі аналаг?5

Камандзір «Азова» Пракапенка стаў генералам2

У Венгрыі апазіцыйная Орбану партыя рэкордна павялічыла адрыў перад выбарамі13

Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»54

У Мінску на будоўлі пасля ўдару кранам загінуў рабочы

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў103

У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі25

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць