Свет88

Яшчэ адна арабская дзяржава заклікала змяніць стаўленне арабскага свету да Ізраіля

Міністар замежных справаў Амана заявіў, што прыйшоў час прызнаць Ізраіль у якасьці габрэйскай дзяржавы. Гэта заява была зроблена праз дзень пасьля неабвешчанага візыту Біньяміна Нэтаньягу ў султанат Арабійскага паўвострава, піша Радыё Свабода.

Юсуф бін Алава бін Абдула агучыў пазыцыю свайго ўрада ў дачыненьні да Ізраіля ў суботу.

«Ізраіль зьяўляецца дзяржавай, існуючай у рэгіёне, і мы ўсе гэта разумеем… Магчыма, прыйшоў час ставіцца да Ізраілю таксама, як да іншых дзяржаў рэгіёну, каб ён нёс такія ж абавязацельствы», — сказаў бін Алава падчас нарады па бясьпецы, якая праходзіла ў Бахрэйне.

Сустрэча прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу з султанам Амана Кабусам бэн Саідам адбылася ўпершыню за апошнія 20 гадоў, што зьяўляецца магчымым паказчыкам больш шчыльных сувязяў паміж дзьвюма краінамі.

Пра сустрэчу лідэраў Ізраіля і Амана было абвешчана толькі пасьля таго, як Нэтаньягу вярнуўся дадому. Па словах афіцыйнага прадстаўніка Ізраіля ў інтэрвію газэце New York Times, Нэтаньягу і Кабус сустрэліся пасьля чатырох месяцаў папярэдніх перамоваў.

Аман доўгі час пазыцыянаваў сябе як нэўтральны бок у многіх канфліктах, якія адбываюцца на Блізкім Усходзе. Ізраіль падтрымлівае афіцыйныя дыпляматычныя адносіны з дзьвюма арабскімі краінамі ў рэгіёне: Эгіптам і Ярданіяй. Візыт Нэтаньягу першы пасьля таго, як прэм'ер-міністар Ізраіля Шымон Перэс наведаў Аман у 1996 годзе і зьяўляецца прыкметай таго, што Аман успрымае Ізраіль як раўнапраўнага партнэра

Каментары8

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме9

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць