Улада2828

Лукашэнка — памочніку дзяржсакратара ЗША: Я абяцаю, што беларусы ў вас будуць самымі надзейнымі, сумленнымі і шчырымі партнёрамі

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на паступовае паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Ааронам Уэсам Мітчэлам.

«Ужо сам факт вашага знаходжання ў сталіцы Беларусі гаворыць пра многае. Асабіста я вельмі разлічваю, што гэта будзе сапраўды гістарычны візіт з якога пачнецца, хай паступовы і павольны, выхад з таго стану, у якім знаходзяцца беларуска-амерыканскія адносіны», — заявіў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў апошні час адбыліся сур'ёзныя зрухі ў двухбаковых адносінах. «Але я іх не назваў бы кардынальнымі зменамі, якіх патрабуе час у гэтым рэгіёне», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў прыхільнасць суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і адзначыў гатоўнасць краіны развіваць адносіны з партнёрамі ў розных рэгіёнах свету. «Мы і праводзім такую палітыку: суверэнная і незалежная Беларусь, нягледзячы на тое, будзь гэта Еўрасаюз, Кітайская Народная Рэспубліка, Злучаныя Штаты ці Расія (адносіны з гэтымі краінамі). Мы хочам быць суверэннымі і незалежнымі, і ў гэтым дачыненні мы роўна набліжаны да ўсіх цэнтраў сілы нашай планеты.

Нават у самыя складаныя часы нашых адносін я не пераставаў казаць пра тое, што мы вельмі зацікаўлены ў добрых адносінах з вашай краінай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы хочам быць не проста адкрытымі для ўсяго свету, праводзіць адкрытую палітыку, — мы хочам быць прадказальнымі. Мы ніколі не змянялі гэтым прынцыпам. Таму да нас нармальна ставяцца многія краіны свету. Так, напэўна, і ЗША ацанілі нашу шчырасць у гэтай палітыцы, — дадаў кіраўнік дзяржавы.

— Калі мы з вамі прасунемся ў нашых адносінах, я вам абяцаю, што беларусы ў вас будуць самымі надзейнымі, сумленнымі і шчырымі партнёрамі. Прынамсі, калі мы дамовімся, і ў Беларусі нешта вам паабяцаем, нават на шкоду сабе мы гэта выканаем».

Ён таксама адзначыў вопыт Аарона Уэса Мітчэла і яго веданне праблем рэгіёну. «Мы ведаем ваша стаўленне, вашай краіны да гэтых праблемаў. Думаю, што вы надасце больш увагі вырашэнню гэтых праблем як вядучая краіна свету. Калі мы будзем запатрабаваныя ў вырашэнні самых складаных праблем у Еўропе, асабліва ва Усходняй Еўропе, мы гатовыя да гэтага», — заявіў беларускі кіраўнік.

У сваю чаргу памочнік дзяржсакратара ЗША падзякаваў за гасціннасць і падкрэсліў значэнне, якое ЗША надаюць пытанню незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.

«Мы выдатна разумеем глыбокія і гістарычна блізкія ўзаемаадносіны вашай краіны і Расійскай Федэрацыі. І мы выдатна разумеем той поспех, якога вы дабіліся ў справе забеспячэння стабільнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці. У першую чаргу палітычнай стабільнасці ў Беларусі», — сказаў ён.

Аарон Уэс Мітчэл таксама запэўніў, што ЗША бачаць вялікі патэнцыял у развіцці як дыпламатычных, так і эканамічных сувязяў з Беларуссю.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?42

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такі Эндзі Бёрнэм, якога бачаць на пасадзе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі6

Кіроўца, які пратараніў каменны плот у Нясвіжы, перад тым скраў машыну ў Клецку

У Беларусі перастануць трансляваць Discovery і Eurosport3

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?42

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць