49‑гадоваму мужчыну анулявалі польскую візу і забаранілі на восем гадоў уязджаць не толькі ў Польшчу, але і ва ўсю Шэнгенскую зону.

Фота: польская памежная служба
Беларуса выявілі падчас праверкі законнасці знаходжання замежнікаў у Замосці. Як паведаміла Надбужанская памежная служба, мужчына кіраваў гарадскім аўтобусам у стане алкагольнага ап’янення.
Пасля вывучэння матэрыялаў памежнікі вырашылі, што далейшае знаходжанне беларуса ў краіне ўяўляе сур’ёзную пагрозу грамадскай бяспецы і парадку.
Беларусу анулявалі нацыянальную візу і абавязалі яго вярнуцца ў Беларусь. Мужчыну пад канвоем даставілі да памежнага перахода і перадалі беларускім службам.
На працягу наступных васьмі гадоў мужчына не зможа ўязджаць у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны.
-
Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца
-
Старонкі расійскіх апазіцыйных палітыкаў Волкава і Яшына прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі»
-
«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам
Каментары