Выбар сёння робіцца паміж дэвальвацыяй і стабільнасцю беларускага рубля. Існуе яшчэ й трэці варыянт – правесці доўгачаканую грашовую рэформу. Піша Серж Наўродскі.
Выбар сёньня робіцца паміж дэвальвацыяй і стабільнасьцю беларускага рубля. Існуе яшчэ й трэці варыянт – правесьці доўгачаканую грашовую рэформу. Піша Серж Наўродзкі.
Фінансавы крызіс 2008 году, што прыйшоў у Эўропу з ЗША, не аміне ніводную краіну, у тым ліку Беларусь. Кіруючыя палітыкі Беларусі выбіраюць сёньня паміж дэвальвацыяй і стабільнасьцю беларускага рубля.
Гаспадарка Беларусі безумоўна апынецца перад наступствамі фінансавага крызісу 2008 году. Як і ў выпадку іншых эўрапейскіх краінаў, шляхі выхаду зь яго для ўраду Беларусі будуць індывідуальна беларускімі. Сытуацыю значна ўскладняе адмоўнае сальда гандлёвага балянсу, што паўзе ўгару.
Разьменнай манэтай у 2008‑2009 годзе для гаспадаркі Беларусі стане курс беларускага рубля. Ёсьць два магчымыя варыянты разьвіцьця падзеяў:
— утрымаць беларускі рубель у межах 10% дэвальвацыі ў год (то бок да 2300 рублёў за даляр у сьнежні 2008 году, і 2500 рублёў за даляр у сьнежні 2009 году). Гэта дазволіць пазьбегнуць масавай панікі ў выглядзе адтоку рублевых дэпазытаў і «чорнага» валютнага рынку.
Рэзка аднаразова дэвальваваць беларускі рубель у 2‑3 разы, да 5000‑6000 тысяч руб. за даляр. Такі крок дазволіць у хуткім часе паправіць сальда гандлёвага балянсу ды часткова павысіць канкурэнтаздольнасьць беларускіх тавараў на замежных, перадусім расейскім, рынках.
Для рэалізацыі першага сцэнару трэба правесьці глыбокія эканамічныя рэформы, каб прыцягнуць замежныя інвэстыцыі ў Беларусь (то бок рэчаісны уваход у 25 найлепшых для замежных інвэстыцыяў гаспадарак сьвету). Такі крок будзе азначаць страту беларускімі чыноўнікамі татальнага кантролю над бізнэсам і фінансавымі плынямі ў краіне.
У другім выпадку праз падзеньне заробкаў і рэзкі рост цэн разьбіваюцца ўшчэнт усе дэкляраваныя дасягненьні беларускай гаспадаркі за апошнія гады. Прадстаўнікі ўлады рызыкуюць поўнасьцю згубіць давер насельніцтва, як гэта было у 1996 годзе.
Рашэньне аб выбары аднаго з двух варыянтаў будзе выключна палітычным, на самым высокім узроўні. Як відаць, кожны мае свае плюсы й мінусы, эканамісты ня маюць адзінай пазыцыі што да пераважнага выбару аднаго з двух сцэнароў.
Існуе яшчэ й трэці варыянт – правесьці доўгачаканую грашовую рэформу, дэ факта спалучыць два папярэднія сцэнары.Для яго рэалізацыі патрэбна ўвесьці новую нацыянальную валюту (а не разьліковы білет Нацыянальнага Банку РБ – прыгледзьцеся ўважліва да вашых грошай), усталяваўшы курс да даляра ці эўра на ўзроўні, які б забясьпечваў патрэбную дэвальвацыю разам з новым выглядам і меншай колькасьцю нулікаў. Адным словам, ёсьць магчымасьць нам нарэшце ўбачыць беларускі Талер.
Калі прыглядзецца, то разьвіцьцё падзеяў у любым з прыгаданых варыянтаў вядзе да пэўных эканамічных рэформаў, якія раней ці пазьней прыйдзецца правесьці. Для гаспадаркі Беларусі адназначна лепш раней, чым пазьней. Час прыйшоў.
-
«Ён на наступны тэрмін не будзе абірацца». Словы Лукашэнкі 26 студзеня аналізуе Мікола Бугай
-
«Смеласці апярэдзіць старэйшага брата Пуціна хапіла толькі на некалькі гадзін». Фрыдман — пра вынікі выбараў
-
Пракоп'еў: Я таксама лічу, што Лукашэнка пасылае сігналы Захаду. У асноўным сярэднімі пальцамі абедзвюх рук
Каментары