Спорт11

У чэмпіянаце Беларусі па футболе дэбютаваў 17-гадовы гулец, якога выхоўвае 30-гадовы футбаліст іншай каманды

Учора ў гульні «Дняпро» — «Дынама» (Мінск) у магілёўцаў згуляў 17-гадовы Даніла Кавалёў. Гэта быў дэбют для юнага футбаліста ў вышэйшай лізе. Цікава, што Даніла выхоўваецца яшчэ адным футбалістам беларускага чэмпіянату.

Даніла Кавалёў. Фота ФК «Дняпро».

У паўабаронцы «Гарадзеі» Дзмітрыя Ігнаценкі — шасцёра дзяцей. Старэйшыя — Даніла і Ева — дзеці ягонай жонкі Таццяны ад першага шлюбу, а чацвёра дзетак з'яўляюцца роднымі для 30-гадовага спартоўца.

Як прызнаваўся Ігнаценка ў інтэрв'ю, дзяцей ён не дзеліць і ўсіх лічыць сваімі. Аднойчы на правах бацькі Дзмітрый быў вымушаны сур'ёзна паразмаўляць з Данілам, калі праз першае каханне той пачаў менш увагі звяртаць на вучобу і трэніроўкі.

Пакуль сям'я жыве ў Мінску на здымнай кватэры, але часта збіраюцца разам у Магілёве, дзе жывуць старэйшыя дзеці.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Поздравляю с Днем знаний! Желаю огромного желания учиться @kovalyov_daniil и @__kovalyova__ особенно вас это касается ❤️и познавать. Легкости в новом учебном году. Дружной атмосферы, интересных событий, великолепных отметок и постоянного стремления быть лучше, чем вчера. Успехов, удачи, здоровья, терпимости и замечательных результатов!Дети я вас люблю #первоесентября#первыйденьосени#деньзнаний#школа#дети#братсестра#сындочь#11класс#8класс#осень2018#моясемьямоебогатство#многодетнаямама#мамавдекрете#мамапятерых#мужжена#мамаблогер#мамафотограф

Публикация от @ _ignatenko_tanya_

Дзмітрый Ігнаценка дапамагае магілёўскаму дому немаўляці, а таксама актыўна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях, якія ладзіць футбольны клуб.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць