Усяго патроху

Кітайскія навукоўцы назвалі ідэальную для здароўя тэмпературу паветра

Спецыялісты Кітайскага цэнтра па кантролі і прадухіленні захворванняў пры садзейнічанні Фуданьскага ўніверсітэта (Шанхай) правялі буйнамаштабнае даследаванне ўзаемазалежнасці паміж паніжаным узроўнем атмасфернай тэмпературы і смяротнасцю, піша ТАСС.

Група навукоўцаў прааналізавала звыш за 1,8 млн. натуральных смяротных вынікаў, якія адбыліся ад 2013 да 2015 года ў больш чым 270 кітайскіх гарадах. У выніку аказалася, у большасці выпадкаў смерць мела цесную сувязь з паніжаным тэмпературным фонам.

Холад уплывае на сардэчна-сасудзістую сістэму і прыводзіць да зменаў у аўтаномнай нервовай сістэме чалавека, уздзейнічае на крывяны ціск і мае дачыненне да запаленчых працэсаў,

— прыводзіць газета China Daily словы Кань Хайдуна — вядучага даследчыка з каманды спецыялістаў, якія займаюцца гэтым пытаннем. — У халодныя дні асабліва заўважны негатыўны эфект адчуваюць на сабе рэспіраторныя органы, што можа тлумачыцца узмацненнем інфекцый у такі час года.

Як паказалі даследаванні, у першую чаргу ад паніжаных тэмператур пакутуюць сэрца і крывяносная сістэма. Небяспека захварэць пасля моцнага ахаладжэння, згодна з аналізам, існуе на працягу двух тыдняў, у той час як наступствы перагрэву могуць прывесці да недамаганняў або гібелі толькі на працягу двух-трох дзён з моманту, калі адбыўся інцыдэнт.

Навукоўцы КНР высветлілі, што аптымальнай для чалавечага арганізма варта лічыць тэмпературу ў 22,8 градуса Цэльсія — менавіта пры такім узроўні небяспека захварэць аказваецца мінімальнай.

Па словах спецыялістаў, вельмі ўразлівымі да холаду варта лічыць жанчын, дзяцей і пажылых людзей ва ўзросце старэйшых за 75 гадоў. Менавіта на іх, як паказала практыка, недастаткова працяглы ацяпляльны сезон у халодную пару года можа адбіцца асабліва негатыўна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства12

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе5

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова42

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць