Грамадства

Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» высяляюць з будынку

Цяпер на месцы энцыкляпэдыстаў будуць сядзець судзьдзі Гаспадарчага суду. «Зьнішчэньне БелЭн можна параўнаць з закрыцьцём Віленскага ўнівэрсытэту» За мінулыя трыццаць пяць гадоў выдавецтвам «Беларуская энцыкляпэдыя» выдадзеныя больш за 500 кніг энцыкляпэдычнага профілю. Сяму-таму, відаць, здалося - дастаткова. Улада прыняла рашэньне пра высяленьне выдавецтва зь ягонага будынку. Цяпер на месцы энцыкляпэдыстаў будуць сядзець судзьдзі Гаспадарчага суду. Сытуацыя вакол БелЭн - тэма гутаркі з пісьменьнікам Алесем Петрашкевічам, які 27 гадоў жыцьця аддаў энцыкляпэдычнай справе. (Скобла: ) «Спадар Алесь, што сёньня адбываецца з энцыкляпэдыяй, якую вы разам зь Петрусём Броўкам у свой час стваралі?» (Петрашкевіч: ) «Сытуацыя вельмі трывожная. Па-першае, у энцыкляпэдыі дзяржава адабрала будынак, які перададзены гарадзкому гаспадарчаму суду. Выйшла нематываванае распараджэньне кіраўніка краіны выселіць БелЭН з памяшканьня. Куды выселіць - у распараджэньні ня сказана. Супрацоўнікі сядзяць на клунках, а новы гаспадар распачаў у будынку капітальны рамонт. Па-другое, выдавецтва ў канцы мінулага году было вымушанае скараціць штаты - са 156 чалавек да 95. З гэтых 95 толькі 35 рэдактараў. Сёньня ў штаце не засталося ніводнага бібліёграфа. А гэта ўжо нонсэнс. Тая калекцыя энцыкляпэдычных рэдактараў-спэцыялістаў, якая фармавалася цягам трыццаці пяці гадоў, разбураецца. А энцыкляпэдыі могуць выдавацца толькі пры аптымальнай колькасьці рэдактараў мінімум 150-160 чалавек. Навукаў розных так многа, што малой колькасьці рэдактараў, якія ўсе павінны быць адмыслоўцамі, не ахапіць, не выцягнуць гэтыя ўсе навукі. Яшчэ летась у выдавецтве было 12 галіновых рэдакцый. Цяпер іх толькі 3. Як трыма рэдакцыямі можна падрыхтаваць і выдаць сур’ёзную навуковую энцыкляпэдыю? Гэта немагчыма. У такіх умовах энцыкляпэдыя зачахне. Зьнішчэньне БелЭн, якое адбываецца на нашых вачах, можна параўнаць па значэньні хіба з закрыцьцём Віленскага ўнівэрсытэту генэралам Мураўёвым». Радыё Свабода

Цяпер на месцы энцыкляпэдыстаў будуць сядзець судзьдзі Гаспадарчага суду. «Зьнішчэньне БелЭн можна параўнаць з закрыцьцём Віленскага ўнівэрсытэту»

За мінулыя трыццаць пяць гадоў выдавецтвам «Беларуская энцыкляпэдыя» выдадзеныя больш за 500 кніг энцыкляпэдычнага профілю. Сяму-таму, відаць, здалося – дастаткова. Улада прыняла рашэньне пра высяленьне выдавецтва зь ягонага будынку. Цяпер на месцы энцыкляпэдыстаў будуць сядзець судзьдзі Гаспадарчага суду. Сытуацыя вакол БелЭн – тэма гутаркі з пісьменьнікам Алесем Петрашкевічам, які 27 гадоў жыцьця аддаў энцыкляпэдычнай справе.

(Скобла: ) «Спадар Алесь, што сёньня адбываецца з энцыкляпэдыяй, якую вы разам зь Петрусём Броўкам у свой час стваралі?»

(Петрашкевіч: ) «Сытуацыя вельмі трывожная. Па-першае, у энцыкляпэдыі дзяржава адабрала будынак, які перададзены гарадзкому гаспадарчаму суду. Выйшла нематываванае распараджэньне кіраўніка краіны выселіць БелЭН з памяшканьня.

Куды выселіць – у распараджэньні ня сказана. Супрацоўнікі сядзяць на клунках, а новы гаспадар распачаў у будынку капітальны рамонт.

Па-другое, выдавецтва ў канцы мінулага году было вымушанае скараціць штаты – са 156 чалавек да 95. З гэтых 95 толькі 35 рэдактараў. Сёньня ў штаце не засталося ніводнага бібліёграфа. А гэта ўжо нонсэнс. Тая калекцыя энцыкляпэдычных рэдактараў-спэцыялістаў, якая фармавалася цягам трыццаці пяці гадоў, разбураецца.

А энцыкляпэдыі могуць выдавацца толькі пры аптымальнай колькасьці рэдактараў мінімум 150-160 чалавек. Навукаў розных так многа, што малой колькасьці рэдактараў, якія ўсе павінны быць адмыслоўцамі, не ахапіць, не выцягнуць гэтыя ўсе навукі.

Яшчэ летась у выдавецтве было 12 галіновых рэдакцый. Цяпер іх толькі 3. Як трыма рэдакцыямі можна падрыхтаваць і выдаць сур’ёзную навуковую энцыкляпэдыю? Гэта немагчыма. У такіх умовах энцыкляпэдыя зачахне.

Зьнішчэньне БелЭн, якое адбываецца на нашых вачах, можна параўнаць па значэньні хіба з закрыцьцём Віленскага ўнівэрсытэту генэралам Мураўёвым».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч21

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч21

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць