Культура1212

Знойдзена першае беларускае навукова-фантастычнае апавяданне. Яно было апублікавана 95 гадоў таму

Даследчыкі гісторыі айчыннай фантастыкі Уладзімір Садоўскі і Вячаслаў Насцецкі знайшлі першае беларускае навукова-фантастычнае апавяданне. Гэта «Палёт у мінулае» Андрэя Александровіча, які быў апублікаваны ў 5-м нумары часопіса «Маладняк» за 1924 год. Малады аўтар — а на момант публікацыі Александровічу толькі споўнілася 18 гадоў — звярнуўся да папулярнай і зараз тэмы падарожжаў у часе.

Героі «Палёту ў мінулае» — Паўлюк, Язэп і Даніла — працуюць на неназваным беларускім заводзе. Па сюжэце да 1 мая яны сваімі сіламі майструюць самалёт. Гэтая падзея ўжо само па сабе даволі фантастычная, але героі на гэтым не спыняюцца і ствараюць машыну часу. Героі называюць яе ў гонар сябе, складаючы першыя літары імёнаў: «Паўлюяздан». Адпрасіўшыся ў дырэктара завода з працы, тройца садзіцца ў машыну і ляціць у мінулае, каб знайсці герояў-рэвалюцыянераў у беларускай гісторыі і расказаць пра іх свету.

У аповедзе Александровіча ёсць усе прыкметы навуковай фантастыкі: аўтар падрабязна апісвае фантастычную машыну часу, тлумачыць яе прынцып працы — даволі наіўны з пункту гледжання навукі, але, тым не менш, ён абапіраецца на адкрыцці тых гадоў.

Таксама героі апавядання падчас сваіх падарожжаў карыстаюцца іншымі фантастычнымі вынаходствамі: напрыклад, рэвальверам для сувязі, якім героі выстрэльваюць у будучыню паведамленні для завадчан. Таксама апісаны спецыяльны апарат, з дапамогай якога героі назіраюць з машыны за падзеямі мінулага. Апарат дазваляе бачыць скрозь сцены і нават чытаць думкі.

Раней лічылася, што гісторыя беларускай навуковай фантастыкі бярэ пачатак ад аповесці Янкі Маўра «Аповесць будучых дзён» 1932 года. У ёй аўтар апісаў недалёкую ўтапічную будучыню Савецкай Беларусі, у якой на калгасных палях працуюць аўтаматы, а самі калгаснікі жывуць у палацах.

Таксама часта ўспамінаецца няскончаны фантастычны раман «Вызваленне сіл» Дзмітрыя Астапенкі, першая частка якога была апублікавана ў 7 і 8 нумарах часопіса «Маладняк» у тым жа 1932 годзе. У ім малады аўтар распавядае пра вызваленні энергіі з атама, тым самым прадбачачы будучую атамную эру. На жаль, літаратуразнаўцам невядома, ці быў скончаны раман. У 1933 годзе Дзмітрый Астапенка быў арыштаваны і высланы з Беларусі ў Кемераўскую вобласць. У 1937 годзе паўторна асуджаны на 8 гадоў папраўчых работ. Далейшы яго лёс дакладна невядомы, як невядома і тое, ці завяршыў ён свой раман.

Каментары12

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць