Здарэнні22

У лунінчанкі канфіскавалі аўто, але яна ўсё роўна села за руль п'янай

Летась у жыхаркі Лунінца за язду ў нецвярозым стане канфіскавалі аўтамабіль. Але ў пачатку студзеня жанчына зноў вырашыла пракаціцца нецвярозай, паведамляе «Медыя-Палессе».

Як распавёў «Медыя-Палессе» выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Лунінецкага РАУС Андрэй Канапацкі, у пачатку студзеня ў поле зроку супрацоўнікаў ДАІ трапіў аўтамабіль «Нісан», якім кіравала жыхарка Лунінца.

Пры праверцы дакументаў высветлілася, што кіроўца знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Машыну даставілі на штраф-стаянку, а ў дачыненні да жанчыны склалі адміністрацыйныя пратаколы за адсутнасць правоў і за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення.

Пасля супраць яе распачалі крымінальную справу за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення паўторна на працягу года.

Да гэтага жанчына за нецвярозую язду ўжо прыцягвалася да адказнасці, у тым ліку крымінальнай. Яе аўтамабіль быў канфіскаваны, аднак яна выкупіла яго назад. І зноў села за руль п'янай.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»4

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць