Супрацоўнікі шостага ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС затрымалі двух жыхароў Брэста за незаконнае захоўванне наркотыкаў, паведаміў БелТА начальнік упраўлення Аляксандр Лаўруковіч.
Паводле яго словаў, хлопцы — аднаму 27 гадоў, другому 28 гадоў — з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі аднаго з незарэгістраваных моладзевых рухаў, якія прапагандуюць ідэі нацызму.
Пры іх затрыманні, а таксама падчас ператрусаў па месцы жыхарства аператыўнікі канфіскавалі 24,3 г марыхуаны і 8,3 г гашышу. Па факце незаконнага захоўвання наркотыкаў заведзены крымінальныя справы.
Падазраваныя змешчаныя пад варту. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў. Адзін з берасцейцаў раней быў судзімы за хуліганства і крадзёж.
Каментары