Свет55

Мадура: Трамп замовіў маё забойства, а пра расійскіх ахоўнікаў я не каментую

Фота з Інстаграма

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура распавёў ria.ru, што ўлады Калумбіі і калумбійская мафія атрымалі з ЗША загад аб яго забойстве.

Вось некаторыя цытаты з інтэрв'ю.

— Як вы можаце ў цэлым ацаніць сітуацыю ў эканоміцы Венесуэлы?

— Мы знаходзімся ў стадыі крытычнага аднаўлення, атрымліваючы верх над перашкодамі і атакамі на сістэму абмену, на сістэму цэн. Але мы маем паслядоўную праграму, план. Я ўпэўнены, што мы будзем паступальна ісці, прыкладаючы ўсе намаганні для стабілізацыі сітуацыі.

— Ці не чакаеце вы новага замаху на вас?

— Складанае пытанне.

— Гэта магчыма?

— Па-першае, мой лёс у руках Госпада, я хрысціянін, я веру ў абарону Госпада… Мяне ўвесь час абараняе народ Венесуэлы, у нас ёсць добрая служба разведкі. Але, без сумневу, Дональд Трамп аддаў загад мяне забіць, сказаў ураду Калумбіі, мафіі Калумбіі, каб яны мяне забілі. Калі са мной аднойчы нешта адбудзецца, то Дональд Трамп і прэзідэнт Калумбіі Іван Дуке будуць несці адказнасць. Між тым, мяне абараняюць, у нас ёсць добрая сістэма абароны, і, больш за тое, у нас ёсць больш істотная абарона — гэта абарона з боку Бога, які дасць мне доўгае жыццё.

— А расійскія прыватныя ахоўнікі не адносяцца да часткі гэтай абароны?

— Не магу гэтага сказаць. No comment. Не каментую нічога… У мяне няма каментароў па гэтай тэме.

— Вы гатовыя арганізаваць выбары, парламенцкія ці прэзідэнцкія, раней за гэты тэрмін?

— Было б вельмі добра правесці больш раннія парламенцкія выбары, гэта была б вельмі добрая форма палітычнай дыскусіі, добрае рашэнне з народным галасаваннем. Я падтрымаў бы, калі б раней былі праведзены выбары ў Нацыянальную асамблею.

— Вы гатовыя сустрэцца са спадаром Трампам, напрыклад запрасіць яго сюды ў Венесуэлу, каб абмеркаваць тое, што адбываецца?

— Я ўсе гэтыя гады рабіў спробы: на асабістым узроўні — накіроўваў паведамленні, якія даходзілі да Трампа, публічна, праз СМІ, каб з урадам ЗША была ўстаноўлена сувязь, павага, дыялог, нягледзячы на ​​палітычныя, культурныя, ідэалагічныя рознагалоссі, нягледзячы на ​​гэтак розныя нацыянальныя асаблівасці Дональда Трампа і Нікаласа Мадура. І здавалася, што магчымасць з'явілася. Але Болтан [памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы — НН] забараніў Дональду Трампу пачаць дыялог з прэзідэнтам Мадура. У мяне ёсць інфармацыя, што ён забараніў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА19

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА19

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць