Грамадства1111

Ужо трэці грамадзянін Расіі ўчыніў самагубства праз пагрозу высылкі з Беларусі

Стала вядома ўжо пра трэці за апошнія два месяцы выпадак самагубства грамадзяніна Расеі, зьвязанага меркавана з пагрозай высылкі зь Беларусі. 31 сьнежня 2018 году скончыў жыцьцё 68-гадовы жыхар Брагінскага раёну Мікалай Дземідзенка, піша Радыё Свабода.

«Ён меў яшчэ савецкі пашпарт, ніяк ня мог зрабіць новы. Раней Мікалай жыў у Карэліі, то маглі выслаць у Расею, бо ў яго былі тут адміністрацыйныя правапарушэньні», — зазначыла адна з крыніц Свабоды, блізка знаёмая з сытуацыяй.

Ён нарадзіўся тут

Мікалай Дземідзенка нарадзіўся ў вёсцы Вуглы Брагінскага раёну. Потым пераехаў жыць у Карэлію. Каля дванаццаці гадоў таму вярнуўся на радзіму — у вёску Хракавічы. Тут у яго жыў старэйшы брат. Мікалай меў яшчэ савецкі пашпарт, новы ніяк не мог зрабіць.

У яго былі праблемы з алькаголем.

«Паперы яму зьбіралі, каб ён атрымаў пашпарт. Міліцыя нават запыты дасылала ў Расею, па апошнім яго месцы жыхарства. Пашпарт жа яго быў аформлены ў Расеі. Але ён злоўжываў алькаголем, таму ня мог даць рады аформіць дакумэнты.

У яго былі штрафы за адміністрацыйныя правапарушэньні — зьяўленьне ў нецьвярозым стане ў грамадзкім месцы. Перш трэба было штрафы сплаціць», — кажуць у Чамярыскім сельскім савеце, на тэрыторыі якога знаходзіцца вёска Хракавічы.

«Нікому ён шкоды не прыносіў, быў ціхім п’яніцам»

У сельсавеце зазначылі, што Хракавічы знаходзяцца ў чарнобыльскай зоне, за 5—6 кілямэтраў ад мяжы з Украінай.

«Самі разумееце, тут памежная зона, заканадаўства зьмяняецца, узмацняецца. Пасьля аварыі на ЧАЭС у нас тут набудавалі домікаў для перасяленцаў, і таму сюды цягнула людзей, якія недзе бадзяліся па сьвеце, а тут маглі асесьці», — кажуць у сельскім Савеце.

Там дадаюць, што Мікалай нікому не прыносіў шкоды, быў «ціхім п’яніцам». Дапамагаў вяскоўцам з апрацоўкай агародаў, займаўся іншымі сельскагаспадарчымі працамі.

«Ён нікога не турбаваў, ніхто на яго ў вёсцы не скардзіўся. Каб ён краў, ці буяніў, дакучаў каму — такога не было. Мы казалі — рабі пашпарт, будзеш пэнсію атрымліваць, але ён абяцаў, а потым нап’ецца і ўсё. Каб не алькаголь — то не было б такіх праблем. Але мы хрысьціяне, нам шкада людзей, усіх.

Куды яму было высяляцца, ды сярод зімы? У чыстае поле? Тым больш тут брат, у Рэчыцы брат, у Гомлі сястра ў яго. Ну пра такое не казалі, што яго вывезуць у чыстае поле. Хаця адну жанчыну пасадзілі неяк у цягнік і адправілі на Піцер», — патлумачылі ў сельскім савеце.

«Заканадаўцы, зьмяняйце закон, калі ён ідзе не ад жыцьця»

Праваабаронца Леанід Судаленка зьвярае ўвагу, што за апошні час гэта трэці выпадак самагубства, зьвязаны з пагрозай высылкі з Беларусі.

У сьнежні 2018 з прычыны высылкі зь Беларусі ўчыніў самагубства 35-гадовы жыхар Лоева (Гомельская вобласьць) Сяргей Барысаў.

У студзені ў Буда-Кашалёўскім раёне таксама ўчыніў самагубства грамадзянін Расеі. Віталь жыў у Беларусі 14 гадоў, меў тут жонку і шэсьць дзяцей, працаваў на мясакамбінаце. За адміністрацыйныя правапарушэньні яму пагражала высылка. Дзеці засталіся сіротамі.

«Калі такое здараецца, ужо б мянялі законы, якія дазваляюць за адно правапарушэньне высылаць чалавека, як у выпадку з украінцам Сяргеем Працэнка. Ён мае жонку, малых дзяцей, працу, станоўчыя характарыстыкі. Хто выйграе, калі яго вышлюць ва Ўкраіну? — кажа праваабаронца Леанід Судаленка. — Рушыцца сям’я — рушыцца ўсе.

Для мужчыны гэта вельмі стрэсавая сытуацыя. Працэнка кажа: што я, сяду на вакзале ў Чарнігаве і буду сядзець? Яму няма куды ісьці ва Ўкраіне. Ён губляе сацыяльныя сувязі, сямʼю», — падкрэсьліў праваабаронца.

Праваабаронца заклікае заканадаўцаў «ня спаць у шапку».

«Калі закон ідзе не ад жыцьця — то трэба зьмяніць закон, бо людзі, як мы бачым, не могуць самастойна справіцца з праблемай і накладаюць на сябе рукі», — дадаў Судаленка.

Рашэньне па ўкраінцу Сяргею Працэнку, якому пагражае высылка, будзе вынесенае 7 лютага ў Гомельскім абласным судзе.

«Я апусціў рукі». Яшчэ адзін мужчына, якому пагражала высылка з Беларусі, скончыў жыццё самагубствам

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу48

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці1

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу48

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць