Грамадства55

Калі і пабудуюць працяг цяперашніх ліній метро, то ў бок Каменнай Горкі

Галоўны інжынер УП «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» Аляксей Мурач распавёў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» пра перспектывы развіцця гэтага віду транспарта.

— Як доўга чакаць падаўжэння першых дзвюх ліній?

— Схемай развіцця Мінскага метрапалітэна вызначаны станцыі, якія дапоўняць Маскоўскую і Аўтазаводскую лініі. Гэта «Смаленская», «Шабаны» і «Чырвоны бор». Тэрміны іх узвядзення больш аддаленыя. Найлепшыя шанцы, па-мойму, у апошняй з іх, дзе імкліва растуць новыя мікрараёны. А станцыя «Каменная Горка», якая знаходзіцца перад ёй, сёння ўжо мае самы напружаны пасажырапаток у сталічным метро.

З абслугоўваннем жылога раёна Шабаны пакуль цалкам спраўляюцца аўтобусы «Мінсктранса». Да таго ж у гэтым напрамку вельмі складаная схема праходкі падземкі. Метрабудаўнікам трэба будзе ўрэзацца ў станцыю «Магілёўская» і прайсці пад дзейнай лініяй аднайменнага электрадэпо. Пэўныя складанасці прасочваюцца і з ўзвядзеннем станцыі «Смаленская». У гэтым раёне размешчаны спартыўна-стралковы комплекс імя маршала Цімашэнкі, а найбліжэйшы жылы сектар будаваўся без уліку схемы развіцця метрапалітэна. Адзначу таксама, што раней у схеме значылася яшчэ адна станцыя — «Шчомысліца», якая павінна была падводзіць да Нацыянальнага футбольнага стадыёна і Нацыянальнага выставачнага цэнтра. Але гэты праект, як вядома, памёр.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць