Спорт

Дзень беларускіх герояў у НХЛ

Андрэй Касціцын закінуў усе шайбы «Манрэаля», а Руслан Салей сваю першую шайбу ў сезоне.

У ноч на 28 снежня ў Нацыянальнай хакейнай лізе, што на Раство брала тайм-аут, былі праведзеныя чарговыя паядынкі.

«Манрэаль Канадыенс» выйграў у гасцях у «Пітсбурга» – 2:3.

Беларускі форвард «канадыенс» Андрэй Касціцын закінуў усе тры шайбы, і быў прызнаны найлепшым гульцом матчу.
На рахунку старэйшага з братоў Касціцыных цяпер 9 шайбаў і 7 асістэнцкіх пасаў. Сённяшні хет-трык першы ў ягонай заакіянскай кар'еры.

У ягонага брата - Сяргея - 6 шайбаў і 7 асістэнцкіх пасаў.

***

Урэшце закінуў першую шайбу ў сезоне і абаронца «Каларада Эвеланш» Руслан Салей
(дагэтуль у беларуса былі толькі 8 асістэнцкіх балаў).

«Каларада» выйграла па булітах у «Дэтройта». Руслан вызначыўся ўжо на 6-й хвіліне, а пераможны буліт на рахунку Вольскага, што праўда, не Лявона, а ўраджэнца польскага Забжэ Войтэка.

У табліцы Усходняй канферэнцыі «Манрэаль» ідзе на 5-м месцы (44 балы), а ў Заходняй канферэнцыі «Каларада» дзеліць 8-9-е месцы з «Нэшвілам». (35 гульняў, 37 пунктаў). Каб трапіць у плей-оф трэба заняць менавіта 8-е месца.

Але наперадзе яшчэ больш чым палова рэгулярнага чэмпіянату. «Манрэалю» яшчэ трэба правесці 48 матчаў, «Каларада» -- 47.

«Таронта», за якое выступае Міхаіл Грабоўскі, на Ўсходзе толькі 11-е.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай41

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай

Усе навіны →
Усе навіны

«Я толькі не разумею, для каго пабудавалі АЭС?» Даўно ніякая тэма не выклікала такіх эмоцый, як адключэнне святла на загад Лукашэнкі14

Беларуса, які ледзь не забіў дзіця ў аэрапорце «Шарамеццева», адправілі на прымусовае лячэнне3

У Мінску трошкі скарачаюць час працы платных парковак

Беларускія санаторыі ўраўнуюць цэны на адпачынак для беларусаў і расіян4

Святлана Ціханоўская наведала шэлтар для былых палітзняволеных у Варшаве6

«Саладуха выклаў сэлфі з цэнтра сталіцы»: беларусы жартуюць пра блэкаўт па загадзе Лукашэнкі5

Мінэнерга пра сітуацыю з асвятленнем: Усё будзе рэгулявацца ў залежнасці ад мясцовасці2

Як дзяржава прадала непатрэбную лазню за 29 рублёў, а пасля забрала і лазню, і шалёную няўстойку7

У Гродне хлопец разбіў драўляную саву, якая на яго «не так паглядзела»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай41

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць