Грамадства1212

Заяўнікі акцыі на Дзень Волі прапанавалі альтэрнатыўны варыянт святкавання

Падчас «Вялікай размовы» 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што арганізатары Дня Волі не атрымаюць у якасці пляцоўкі стадыён «Дынама». Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ёсць дазволеная пляцоўка — плошча Бангалор — на ёй і збірайцеся. Што тычыцца леташняга святкавання, то Лукашэнка сказаў, што 100-годдзе было «вялікай датай», таму быў дадзены дазвол на цэнтр горада. Хоць такія рашэнні адносяцца да кампетэнцыі не прэзідэнта, а гарадскіх уладаў, ніхто не сумняецца, што будзе так, як сказаў Лукашэнка.

Дзень Волі — 2018. 

Што ў такіх умовах будуць рабіць арганізатары? Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў кажа, што заяўнікі правялі сустрэчу адразу пасля прэс-канферэнцыі Лукашэнкі. Кастусёў прысутнічаў на «Вялікай размове», але яму не далі звярнуцца да кіраўніка краіны.

«Пасля «Вялікага дыялогу» я меў размову з кіраўніком Мінгарвыканкама Анатолем Сіваком. Ён адзначыў, што пакуль не валодае інфармацыяй у поўным аб’ёме», — адзначае Кастусёў.

Па словах лідара БНФ, у арганізатараў ёсць шэраг ідэяў па іншых пляцоўках, якія яны перададуць гарадскім уладам. Што тычыцца сквера ля Опернага тэатра, то цяпер побач з ім адбываецца рамонт дарогі і наўрад ці гэтая лакацыя можа быць задаволеная.

Дырэктар крамы symbal.by Павел Белавус называе тыя пункты, дзе можа быць праведзены Дзень Волі замест «Дынама», — гэта плошча Свабоды і пляцоўка ля Палаца спорту. Менавіта там часта праводзяцца ўсялякія гарадскія святкаванні і фэсты.

«Мы не просім нейкія фантастычныя варыянты, як Кастрычніцкая плошча з перапыненнем руху па праспекце Незалежнасці. Названыя лакацыі добра вядомыя па арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Гэта магло б быць кампрамісным варыянтам для ўсіх бакоў», — адзначае Павел.

Ён кажа, што не збіраецца браць удзел у святканні 101-х угодак святкавання незалежнасці БНР на Бангалоры. «У выпадку адмовы — магчымы сцэнар з дэцэнтралізацыяй святкавання, — кажа Белавус. — Мы не збіраемся ладзіць палітычную акцыю — гэта святкаванне, каб людзі змаглі ўзняць бел-чырвона-белыя сцягі, пачуць віншаванні».

Па ягоных словах, на дадзены момант арганізатары маюць дамоўленасці шмат з якімі артыстамі, спікерамі, распрацаваны фірмовы стыль Дня Волі — 2019, але пакуль няма адказу ўладаў. Магчыма, ён будзе на гэтым тыдні, але хутчэй за ўсё на наступным.

Ці збіраецца ладзіць альтэрнатыўны Дзень Волі Мікалай Статкевіч і Беларускі нацыянальны кангрэс (БНК), як гэта было летась? Сам Статкевіч пакуль недасяжны для каментароў. Прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель кажа, што «пакуль няма ніякіх планаў». Прадстаўнікі БНК мяркуюць далучыцца да асноўнага святкавання 25 Сакавіка.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць