Грамадства33

Інфармацыйныя стэнды на новым аўтавакзале ў Брэсце будуць па-беларуску, а аб'яўляць рэйсы будуць, хутчэй за ўсё, па-руску

Новы аўтавакзал у Брэсце будзе часткова беларускамоўным з перакладам на англійскую, паведамляе «Брестская газета».

«Дзеля папулярызацыі мовы інфармацыйныя стэнды будуць на беларускай мове. Наконт астатняга я не ведаю, ці гатовыя мы на эксперыменты. Я не магу з ходу абяцаць вам. Усё вырашае УКБ гарвыканкама», — паведаміў начальнік арганізацыі аўтобусных перавозак «Брэстаблаўтатранс» Барыс Калінін на сустрэчы 12 сакавіка ў офісе «Дзедзiч». Шыльда «аўтавакзал» будзе таксама аформлена на беларускай мове.

Па словах Калініна, цяпер важна запусціць новы аўтавакзал да 1000-годдзя горада, пераехаць са старога, аператыўна дадаць актуальную інфармацыю. Усе астатнія пытанні будуць вырашацца бліжэй да канца года.

Што тычыцца пытання агучкі, то тут станоўчага рашэння пакуль што не прынялі. Дырэктар Брэсцкага аўтавакзала Мікалай Радзюк лічыць, што не ўсе людзі зразумеюць беларускую агучку рэйсаў, у яго практыцы ўжо былі такія прэцэдэнты.

«Ды ўсё праплачана ўжо (маецца на ўвазе агучка рэйсаў — заўв. аўт.). Грошы ж бюджэтныя, на гэта грошай даць не могуць, на тое таксама, але я ж не адзін, мне падтрымка патрэбна. Але можна зрабіць анкетаванне на вакзале. Касіры будуць прадаваць квіткі, а людзі змогуць выбраць рускую ці беларускую мову», — прапанаваў Мікалай Радзюк.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне7

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

Тульская вобласць падверглася атацы дронаў4

Кот д'Івуар, Эквадор, Японія, Швецыя і Аўстралія выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету1

Што такое дыябет пятага тыпу? Надоўга забытая форма хваробы атрымала афіцыйнае прызнанне1

Кітай спакваля пашырае сваю марскую юрысдыкцыю на ўсход ад Тайваня

У Бабруйску 73‑гадовы пенсіянер забіў 82‑гадовага пасля 25‑ці гадоў сяброўства3

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ15

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне7

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць