Тэма таго, што Уладзімір Пуцін пасля 2024 года можа ўзначаліць аб'яднаную дзяржаву Беларусі і Расіі, закраналася на двухбаковых сустрэчах рабочай групы па Дамове аб Саюзнай дзяржаве, але толькі мімаходзь. Так кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў Tut.by інфармацыю, апублікаваную ў Bloomberg.
Учора выданне Bloomberg са спасылкай на інфармаваныя крыніцы ў Крамлі паведаміла, што некаторыя прадстаўнікі кіруючай эліты Расіі аказваюць ціск на Уладзіміра Пуціна, каб ён заставаўся прэзідэнтам як мага даўжэй. Адзін з разгляданых варыянтаў мяркуе «прымушэнне Беларусі да аб'яднання з Расіяй для стварэння новай дзяржавы», каб Пуцін мог абыйсці канстытуцыйныя абмежаванні і стаць прэзідэнтам ужо новай краіны.
«На двухбаковых сустрэчах гэтая тэма закраналася часам мімаходзь і толькі ў кантэксце тых інсінуацый, якія часам з'яўляюцца ў розных СМІ. Вы чулі заяву кіраўніка беларускай дзяржавы аб тым, што мы суверэнітэтам не гандлюем, суверэнітэт для нас святое, таму для нас не можа ісці гаворкі ні аб якім аб'яднанні, інкарпарацыі, і, я думаю, у нашых расійскіх сяброў разуменне такое ж», — заявіў Макей.
Каментары