Улада77

З-за картэжу Лукашэнкі на мяжы Магілёўскай вобласці двойчы спынялі цягнік з пасажырамі. Людзі спазніліся на працу

25 сакавіка дызель-поезд Ворша-Магілёў адпраўленнем у 8:55 быў двойчы спынены па шляху і прыйшоў на канчатковую станцыю з паўгадзінным спазненнем. Меркаваная прычына — Аляксандр Лукашэнка прыехаў на малую радзіму, піша mspring.online.

Першы прыпынак прыгараднага дызеля адбыўся пасля адпраўлення з пункта Прокшына. Не даязджаючы да Александрыі, машыніст спыніў састаў і абвясціў па гучнай сувязі, што цягнік будзе стаяць «па тэхнічных прычынах».

Праваднікі адразу ж адправіліся па вагонах з пытаннем, ці няма ў каго-небудзь з пасажыраў квіткоў з перасадкай, што выклікала некаторую нервовасць — колькі будзе стаяць цягнік, ніхто не ведаў.

Такіх не аказалася, затое было з дзясятак чалавек, якія спяшаліся на працу ў Магілёў і дзяўчына, якая спазнялася ў падарожжа на асабістым транспарце — у выніку, не дачакаўшыся яе, машына з’ехала з магілёўскага вакзала.

Пасажыры хутка нагрэтых на сонцы вагонаў паспрабавалі высветліць прычыны затрымкі. Але на ўсе іх пытанні супрацоўнікі чыгункі адказвалі маўчаннем. Праз пятнаццаць хвілін цягнік рушыў. Аднак даехаць атрымалася толькі да Копысі.

Там, з такім жа папярэджаннем машыніста па гучнай сувязі, састаў ізноў заціх. Што цікавае, таксама зацягнулася стаянка і дызеля, які рухаўся ў процілеглым кірунку — на Воршу.

Аднак мясцовыя жыхары, якія зайшлі ў вагон, хутка растлумачылі прычыну такіх паводзін чыгуначнікаў — ніякіх тэхнічных прычын няма, проста прэзідэнт ездзіць з картэжам па наваколлі. Саставы спыняюць, як меру засцярогі.

У Магілёў састаў, абавязаны быць да 10:42 па раскладзе, прыбыў толькі ў 11:13. Грамадзянам, якія спазніліся на працу, неафіцыйна супрацоўнікі чыгункі раілі патлумачыць затрымку картэжам прэзідэнта, бо «усе ўсё зразумеюць».

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка2

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Венгрыі жукі ўзяліся знішчаць гістарычную спадчыну

Ціханоўскі: У культуры асаблівы ўклад прыўнесці не магу, крыху не мая тэма22

У Беларусі з аўкцыёну прадаюць участак чыгункі. Колькі каштуе дзіцячая мара?

У Зэльве ўпершыню аднавілі «атаку мерцвякоў» у Першай сусветнай вайне. Што вядома пра гэтую бітву4

Гіганцкі айсберг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнландыі. Яго фоты заварожваюць4

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак16

Кілерамі палкоўніка СБУ Вароніча аказаліся замежнікі8

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні2

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка2

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць