Венгрыя паабяцала адмовіцца ад расійскага газу праз год разам з усім ЕС
Страціўшы ў Будапешце свайго сябра ў асобе Віктара Орбана, Масква неўзабаве страціць і рэшткі газу, які яна пакуль працягвае пастаўляць у краіны ЕС.
У Венгрыі дастаткова трубаправодных злучэнняў для яго закупкі з іншых крыніц па канкурэнтаздольных цэнах, так што яна здольная выканаць патрабаванні Еўрасаюза цалкам спыніць праз год імпарт расійскага газу, заявіў міністр энергетыкі новага ўрада Іштван Капітані, піша Moscow Times.
Калі сітуацыя будзе развівацца так, як гэта выглядае цяпер, пастаўкі газу ў Венгрыю могуць быць і будуць забяспечаны з іншых крыніц да кастрычніка 2027 года, сказаў Капітані ў інтэрв'ю мясцоваму СМІ Telex.
ЕC раней ухваліў план паступовага згортвання закупак у Расіі. Праз год павінен завяршыцца апошні этап, які прадугледжвае спыненне імпарту ЗПГ па доўгатэрміновых кантрактах.
Каментары