
Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц разлічвае на візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю на працягу наступнага паўгоддзя. Пра гэта ён заявіў сёння на перамовах з кіраўніком беларускай дзяржавы, піша БелТА.
«Я вельмі рады таму, што на працягу наступнага паўгоддзя Вы, па ўсёй верагоднасці, зможаце наведаць Аўстрыю. І мы такім чынам крок за крокам зможам паглыбляць нашы адносіны», - сказаў Себасцьян Курц.
«Я вельмі добра сябе адчуваю ў вашай краіне. І мне вельмі важна, каб Аўстрыя як частка Еўрапейскага саюза магла выбудаваць добрыя доўгатэрміновыя адносіны з вашай краінай. Мне здаецца, што вы знайшлі вельмі пазітыўны, правільны шлях збліжэння з ЕC без разрыву вашых партнёрскіх адносін з Расіяй. На мой погляд, гэты падыход і значна больш прадуктыўны, чым падыход «або, або», які можа сыграць адмоўную ролю. Гэта тычыцца не толькі вашай краіны, але і іншых краін у рэгіёне», - заявіў федэральны канцлер.
Каментары