Ежа

«Савушкаў прадукт» выпусціў лёгкі тварожны сыр

У Брэсце пачалі выпускаць мяккі тварожны сыр, які працягвае традыцыі шырока вядомага ў свеце гатунку Cream Cheese. «Савушкаў прадукт» вывеў на рынак чатыры навінкі, якія гатуюцца з вяршкоў і рэкамендуюцца для лёгкіх бутэрбродаў і брускет, соусаў і далікатных дэсертаў.

Калі раней аматары Cream Cheese траціліся на дарагія імпартныя прадукты, то цяпер яго можна знайсці пад брэндам «Савушкаў». Інгрэдыенты і тэхналогія нічым не саступаюць, а вось кошты — на парадак ніжэйшыя за замежныя аналагі.

Беларускі сыр, як і ў рэцэпце з Баварскіх Альпаў, мае мяккі смак і далікатную лёгкую кансістэнцыю. Беларускі вытворца па традыцыі прытрымліваецца натуральнага складу без кансервантаў. Масавая доля тлушчу ў сухім рэчыве 60%, але каларыйнасць пры гэтым невысокая — у 100 грамах усяго 216 ккал.

У «бочачцы» з двайным вечкам выпушчаны лёгкі сыр, які для большай мяккасці насычаны кіслародам. На выбар чатыры смакі — «Савушкаў» сметанковы, з таматамі, часнаком або зелянінай. Неўзабаве асартымент папоўніцца яшчэ двума — з грыбамі і з агурком.

«Цяпер папулярны гатунак тварожных сыроў стане значна больш даступным беларусам. Аналізуючы змены спажывецкіх пераваг, мы бачым, што расце патрэба ў гатовых да ўжывання прадуктах для перакусу ў офісе, дома або ў дарозе. І прапанаваныя намі мяккія тварожныя сыры выдатна адпавядаюць новаму трэнду: яны дазваляюць прагнаць голад з карысцю для арганізма пры адносна невялікай колькасці калорый», — адзначыла РR-дырэктар кампаніі «Савушкаў прадукт» Алена Бабкіна.

На яе думку, рост спажывання мяккіх тварожных сыроў у Беларусі ў значнай ступені стрымлівалі высокія цэны на гэты від прадуктаў. «У краіне ў гэтай катэгорыі былі прадстаўленыя ў асноўным дарагія замежныя прадукты. Зараз жа аматарам мяккіх тварожных сыроў не прыйдзецца рабіць выбар паміж смакавымі перавагамі і эканоміяй сямейнага бюджэту», — лічыць вытворца.

Прадстаўнікі рэстараннага бізнэсу тварожны сыр лічаць універсальным: яго выкарыстоўваюць у закусках, мясных стравах і дэсертах. З яго робяць кампазіцыі з хлебам, крэкерам і тостамі. А яшчэ дадаюць у стравы з гароднінай і рэкамендуюць ужываць як самастойны прадукт.

Мяккія тварожныя сыры «Савушкаў» ужо прадстаўленыя ў буйных крамах усіх гандлёвых сетак Беларусі. Тэрмін прыдатнасці прадукту — 90 дзён, а захоўваць яго рэкамендуюць пры тэмпературы ад + 2 да + 6 градусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе10

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі хор скарыў журы польскага конкурсу «Маю талент» народнай песняй пра Каляды7

Севярынец: Варта зразумець адну простую рэч — ёсць час змагароў і ёсць час майстроў12

«З пяці варыянтаў тры кватэры здаваліся толькі грамадзянам Беларусі». Расіяне пераехалі ў Гомель пасля атакі УСУ на Бранск — што іх дзівіць?36

Дзе-нідзе ў Беларусі выпаў град ФОТАФАКТ

Як вайна Трампа з Іранам наблізіла канец нафты і газу і адкрыла дарогу электрычнасці22

Агракамбінат «Дзяржынскі» паглынуў Слуцкі мясакамбінат

У Крупках прадаюць з аўкцыёну цэлы вайсковы гарадок

Што за графітавыя бомбы, якімі ўкраінцы ўдарылі па «ДНР»5

Адзін з асуджаных за тэракт у «Крокусе» скончыў жыццё самагубствам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе10

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць