Навука і тэхналогіі1111

Для супрацоўніц Акадэміі навук асноўныя каштоўнасці — замужжа і дзеці, а не навука

Цікавыя звесткі былі змешчаныя ў апошнім нумары часопіса «Беларуская думка». Даследаванні правяла супрацоўніца Цэнтра маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў Інстытута сацыялогіі НАН Алеся Салавей.

Калі ў 1948 годзе колькасць жанчын сярод навуковых супрацоўнікаў складала 36%, то цяпер яна ўзнялася да 47,6%, кандыдатаў навук — з 23,8% да 42,8%, а дактароў навук — з 2,2% да 18%.

Што прыцягвае жанчын у навуку? Адказвалі толькі маладыя супрацоўніцы (да 35 гадоў). На першае месца выйшаў варыянт «Інтарэс да навуковай дзейнасці», яго абралі 64,8%. Далей ідуць «Магчымасць самарэалізацыі» (39%), «Размеркаванне» (39%) і «Рэкамендацыя выкладчыка» (25,8%). На апошнім месцы аказаўся варыянт «Высокі заробак», яго абралі толькі 1,1% апытаных.

Найбольш цікавымі тут выглядаюць лічбы адносна каштоўнасных арыентацый для жанчын-даследчыц Акадэміі навук. Дык вось важнай «фінансавую самастойнасць» лічаць адразу 73% апытаных.

На другім месцы аказаўся варыянт «мацярынства, выхаванне дзяцей», яго абралі 63% даследчыц, 55,4% абралі варыянт «замужжа і стварэнне сям’і».

Толькі 30% апытаных жанчын палічылі як важную каштоўнасць «самарэалізацыя ў якасці навукоўцы», а 19,7% — «навуковую кар’еру».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з Месяцам2

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка13

Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА1

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць