Усяго патроху2424

Памятаеце гісторыка з Гародні, якая даследавала сэкс у ВКЛ? Яна стала… астролагам

Гісторык з Гародні Наталля Сліж вядомая сваімі даследаваннямі беларускага сямейнага права. Напрыклад, працай пра шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVII стагоддзі. Але нядаўна гісторык авалодала яшчэ адной прафесіяй. Наталля Сліж стала астролагам.

Астралогіяй Наталля зацікавілася больш за чатыры гады таму. Спачатку проста чытала артыкулы па тэме, а потым пераключылася на прафесійную літаратуру.

«Я самавучка, не атрымлівала спецыяльную адукацыю. Таму што ў гэтай галіне калі хто і выдае дыпломы і сертыфікаты, дык гэта прыватныя асобы, якія дасягнулі пэўнага ўзроўню», — тлумачыць яна.

Чым гісторыка прыцягнула астралогія?

«Любы чалавек хоча сам з сабой разабрацца. Напэўна, астралогія найлепшым чынам адказала на мае пытанні, чаму ўсё адбываецца так, а не інакш. Гэта добры інструмент для даследавання і сябе, і падзей», — мяркуе даследчыца.

Наталля дадае, што з астралогіяй можна «кансультавацца» нават наконт здароўя. Яна ўпэўнена, што ў гараскопе закладзены праблемныя зоны, падказваецца, на якія органы трэба звяртаць увагу.

Давяраць прадказанням, што друкуюцца ў часопісах і газетах, Наталля не раіць — яны занадта агульныя. Затое з персанальнага гараскопа можна даведацца, калі скончыцца праблемны перыяд, наколькі зараз удалы час для пэўных пачынанняў ці як пройдзе вандроўка, запланаваная на наступны тыдзень:

«Звычайна людзей турбуе кар’ера, здароўе, асабістае жыццё. Цікавяць пытанні самаразвіцця — з якім патэнцыялам нарадзіўся, якія бакі моцныя, якія слабыя, чым лепш заняцца».

Тое, што да астралогіі як да навукі ставяцца скептычна, гарадзенку не бянтэжыць.

«Я вельмі спакойна гэта ўспрымаю. Скептычна ставяцца тыя, хто нават не ведае, што такое астралогія. Бо што ў нас людзі ведаюць пра яе, акрамя народных календароў? Гэтак жа можна сказаць, што і фізіка не навука, бо мы не бачым атамаў», — тлумачыць яна.

Сваю новую прафесію Наталля сумяшчае з працай гісторыка.

«Для мяне было вялікім здзіўленнем, што за мяжой абараняюцца працы па гісторыі астралогіі, прычым дастаткова даўно. Гэта лічыцца абсалютна нармальнай тэматыкай. Я знаходзіла ў архівах універсітэтаў Злучаных Штатаў такія дысертацыі, многія з іх філасофска-канцэптуальнага плану», — расказвае Наталля.

Па словах даследчыцы, у нас ёсць навуковыя працы, звязаныя з народнай астралогіяй. Але грунтоўных даследаванняў па гісторыі астралогіі ў Беларусі ніхто не праводзіў. Таму ёй будзе пра што пісаць.

«У рукапісах я сустракала астралагічныя згадкі, у дзённіках знакамітых асоб. Напрыклад, у медыка Мацея Ворбека Летава (Maciej Vorbek-Lettow) — дактары ў той час працавалі з астралогіяй, бо без яе было немагчыма вызначыць метады лячэння. Гараскопы трэба было ведаць і для хірургічных аперацый, і каб разумець, як пройдзе працэс выздараўлення. Ды і цяпер ёсць такі кірунак як медыцынская астралогія», — падсумоўвае даследчыца.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць