З цэнтральнай плошчы Смаргоні канчаткова прыбралі помнік Леніну.

фота Holiday.by
Начальніца аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Ганна Джумкова патлумачыла, чаму так адбылося.

Ганна Джумкова, фота Ok.ru
«Гэты помнік не ўяўляе ніякай архітэктурнай ці іншай каштоўнасці», — мяркуе ідэолаг.
Яна патлумачыла, што смаргонскі Ленін пачаў развальвацца, а пакрываць яго металам было б задорага. «Думаю, людзі б не зразумелі, каб мы выдаткавалі грошы на гэта. Сёння ёсць больш запатрабаваныя сферы, дзе патрэбныя бюджэтныя грошы», — упэўнена Ганна Джумкова.
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары