1 ліпеня ўведзены новы дыферэнцыраваны тарыф на электрычнасць па трох перыядах. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна № 442.
Цяпер будуць тры адрэзкі па часе: з 23.00 да 6.00 — 0,0890 рубля за кВт•г, з 17.00 да 23.00 - 0,2671 рубля за кВт•г, астатні час сутак — 0,1039 рубля.
Пры гэтым застаецца дыферэнцыраваны тарыф на электрычнасць па двух часавых перыядах: з 22.00 да 17.00 — 0,1039 рубля за кВт•г, з 17.00 да 22.00 - 0,2968 рубля за кВт•г
Раней быў адменены ліміт на электраэнергію па аб'ёмах спажывання і для кватэр з газавымі плітамі ў гэтым годзе дзейнічае тарыф - 0,1746 рубля за кВт•г, а для кватэр з электраплітамі - 0,1484 рубля за кВт•г.
Каментары