Свет11

Прэзідэнт Грузіі заклікала кіраўніцтва Расіі не паддавацца на эскалацыю

newsgeorgia.ge

«Я заклікаю кіраўніцтва Расіі не паддавацца на эскалацыю», - заявіла прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі на брыфінгу сёння. Паводле яе слоў, мірная палітыка з'яўляецца адзіным шляхам для захавання стабільнасці ў краіне і рэгіёне, паведамляе apsny.ge

«Я заклікаю кіраўніцтва Расіі не паддавацца на эскалацыю. Будзе парадокс, калі суседняя краіна адкажа на правакаванне, распачатае па яе ж характарыстыцы «радыкальнымі сіламі» і гэтым будзе спрыяць дэструктыўным мэтам. Таксама хачу падкрэсліць і тое, што наша мірная палітыка з'яўляецца адзіным шляхам для захавання стабільнасці ў краіне і рэгіёне.

Звяртаюся да нашых грамадзянаў, якія пражываюць у Расіі, я — ваш прэзідэнт, і ваш дабрабыт вельмі важны для нас. Я ведаю, што ўлады зробяць усё, што можна зрабіць у дадзенай сітуацыі, каб вы працягвалі жыць мірна і стабільна», — адзначыла Зурабішвілі.

Сёння Дзярждума Расіі заклікала ўрад ўвесці санкцыі супраць Грузіі. Адпаведную заяву «Аб магчымых дадатковых эканамічных мерах у сувязі з антырасійскімі правакацыямі ў Грузіі» прынялі аднагалосна.

7 ліпеня ў эфіры тэлеканала «Руставі 2» тэлевядучы Георгій Габунія нецэнзурна абразіў Пуціна. Афіцыйныя ўлады Грузіі падвергнулі дзеянні вядучага крытыцы; кіраўніцтва канала адхіліла яго ад эфіру на два месяцы, але адмовілася звальняць.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай11

У Лошыцкім парку пачалі аднаўляць гістарычныя млын і капліцу2

У Папуа — Новай Гвінеі злавілі рыбу, якую не бачылі больш за 40 гадоў

ФІФА абвінаваціла УЕФА ў кампаніі па ачарненні Інфанціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць