Арганізацыя Human Constanta, якая, сярод іншага, займаецца абаронай правоў бежанцаў, апублікавала справаздачу за першую палову 2019 года.

Расійскія грамадзяне на чыгуначным вакзале ў Брэсце. Фота Ірыны Арахоўскай.
Валанцёры праводзілі на вакзале ў Брэсце анкетаванне людзей, якія шукаюць прытулак у Польшчы. За ўвесь час пагадзіліся адказаць на пытанні 52 чалавекі.
Хто гэтыя людзі? 75% — выхадцы з Чачні, 13% — з Таджыкістана.
Якія прычыны ўцёкаў з радзімы?
Самае частае, 39 з 52 выпадкаў, — пагрозы і пераслед. Апроч таго, указваліся катаванні (4 чалавекі), уцёкі ад хатняга гвалту (2), медыцынскія прычыны (2), пошук і ўз'яднанне сям'і (2), кроўная помста (1).
81% тых, хто спрабаваў прабіцца ў Польшчу, заявілі, што нават не звярталіся па шэнгенскую візу. Астатнія 19% звярталіся і атрымалі адмову.
-
«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну
-
«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала
-
З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы
Каментары