Кіраўнік патрыяршай камісіі РПЦ пра дзіцячую лаянку: Я яму даў па пысе, і вось ён ужо пяць гадоў не лаецца
Старшыня патрыяршай камісіі РПЦ па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Дзмітрый Смірноў распавёў, як адвучыць чалавека ад выкарыстання нецэнзурнай лексікі, піша РБК.
Смірноў адзначыў, што адзін з яго выхаванцаў лаяўся матам і нават пры ім. «Я яму даў па пысе, і вось ён ужо пяць гадоў не лаецца», — сказаў протаіерэй.
На яго думку, падобны спосаб эфектыўны, аднак лепш абысціся без яго. Пры гэтым протаіерэй рытарычна спытаў, навошта брыдкасловіць, калі ў рускай мове ёсць «500 тысяч слоў выдатных». Смірноў заявіў, што лепш пісаць вершы.
Каментары