Здарэнні1010

Кіраўнік Слоніма хоча спагнаць са Святланы Калінкінай 50 тысяч рублёў за распаўсюд допіса Нехты

Кіраўнік Слоніма Генадзь Хоміч вырашыў пакараць яшчэ і шэраг выданняў, якія распаўсюдзілі допіс блогера Сцяпана Пуцілы. Той напісаў у сваім тэлеграм-канале Нехта, што чыноўніка, а пасля і яго жонку злавілі п’янымі за стырном. Афіцыйна інфармацыя так і не пацвердзілася.

Хоміч вырашыў звярнуцца ў суд. Яго інтарэсы прадстаўляе адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна.

Чытайце: Кіраўнік Слоніма падаў у суд на блогера Нехту — патрабуе 50 тысяч рублёў за паклёп

Генадзь Хоміч. Фота: grodnonews.by

Хоміч хоча пакараць блогера Пуцілу і выданні, якія перадрукавалі інфармацыю.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», пазовы пададзеныя супраць «Беларускага партызана», парталаў 21.by і bobruisk.ru («Вячэрні Бабруйск»).

Адзначым, што адказнасць будзе несці фізічная ці юрыдычная асоба, на якую зарэгістраваны сайт. У выпадку з «Беларускім партызанам» — непасрэдна Святлана Калінкіна.

Хоміч хоча спагнаць з усіх па 50 тысяч беларускіх рублёў. Калі чыноўнік выйграе суд, то атрыманыя грошы абяцае перадаць Слонімскай бальніцы.

Галоўная рэдактарка «Беларускага партызана» Святлана Калінкіна паведаміла «Нашай Ніве», што пакуль абдумвае стратэгію далейшых дзеянняў:

«Так, Хоміч падаў у суд на нас. Адказаць канкрэтна, што будзем рабіць, пакуль не магу. Калі трэба, то пойдзем у суд». 

Святлана Калінкіна

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць