Свет

У свежым вінаградзе ў Аўстраліі выяўленыя швейныя іголкі

 Сталёвыя іголкі былі выяўленыя ў свежым вінаградзе, набытым у адным з супермаркетаў аўстралійскага Мельбурна. Пра гэта паведамляе партал навінаў 9News ў панядзелак са спасылкай на паліцыю штата Вікторыя, піша tass.ru.

Гэта стала трэцім выпадкам за апошні месяц. 23 верасня паліцыя пачала расследаванне двух выпадкаў выяўлення сталёвых іголак у трускаўках.

У выніку інцыдэнтаў ніхто не пацярпеў, але адна жанчына была вымушаная правесці ноч у бальніцы, каб лекары маглі выключыць магчымасць траплення абломка іголкі ў страўнік.

Маштабнае расследаванне інцыдэнтаў з іголкамі ў ягадах і садавіне паліцыя Аўстраліі праводзіла ў верасні мінулага года пасля таго, як швейныя іголкі і шпількі былі знойдзены ў трускаўках на тэрыторыі шасці аўстралійскіх штатаў. Усяго паліцыя Аўстраліі зарэгістравала 230 паведамленняў аб выяўленні іголак ў свежай садавіне і ягадах. У здзяйсненні злачынства была абвінавачаная 50-гадовая работніца адной з клубнічных ферм, якая чакае прысуду суда.

20 верасня 2018 года ўлады краіны зрабілі больш жорсткім пакаранне за «прадуктовы сабатаж», павялічыўшы тэрмін турэмнага зняволення за такія злачынствы ад 10 да 15 гадоў.

Паводле звестак Міністэрства сельскай гаспадаркі Аўстраліі, у выніку крызісу 2018 года галіна панесла страты ў памеры 160 млн аўстралійскіх даляраў ($ 115,8 млн).

Каментары

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць