Культура1212

Павучальная гісторыя пра падман ШІ з вершам Хадановіча

Google Gemini не толькі выдумаў пераклад песні Baraye, але і на хаду прыдумаў неіснуючыя спасылкі на яго, расказвае Мікола Бугай.

Паэт і ютубер Андрэй Хадановіч. Фота прэсавай службы Офіса Ціханоўскай

Я ў адзін з вечароў вырашыў нагадаць нашым чытачам пра песню-сімвал іранскіх пратэстаў Baraye. Я не ведаў, ці перакладаў яе хто на беларускую мову. І спытаў у Google Gemini: «Ці існуе пераклад іранскай песні Baraye на беларускую мову?». Той імгненна адказаў мне (стылістыку захоўваю):

«Так, пераклад знакамітай іранскай песні «Baraye» («Для» Шэрвіна Хаджыпура) на беларускую мову існуе. Яна стала вельмі знакавай для беларусаў, бо сэнсы пратэсту, жаданне свабоды і звычайнага жыцця сугучныя з беларускім кантэкстам.

Найбольш вядомы мастацкі пераклад зрабіў паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Ён таксама выканаў гэтую песню па-беларуску ў межах свайго відэаблога.

Вось пачатак гэтага перакладу:

За танец у завулку, дзе мы жывём, За страх, калі мы вусны ў вусны прыціснем, За тое, што мой брат і твая сястра пад агнём, За тое, што мы сталі ад роспачы лішнімі…»

Я папрасіў у Джэміная: «А цалкам тэкст перакладу можаш даць?». Ён умэнт мне даў тэкст перакладу цалкам і з каментарамі.

«Для (Baraye)

За танец у завулку, дзе мы жывём, За страх, калі мы вусны ў вусны прыціснем, За тое, што мой брат і твая сястра пад агнём, За тое, што мы сталі ад роспачы лішнімі.

За змену сапсаваных часам мазгоў, За сорам, што мы не ў вайне і не ў міры, За вучняў, за кошт чыіх новых грахоў Складаюць малітвы і точаць сякіры.

За дзікіх жывёл, што знікаюць ушчэнт, За забітых сабак, за іх ціхія скаргі, За слёзы, што лье кожны новы студэнт, За мару, якую вядуць пад мігалкі.

За кожны здымак, за кожны наш пост, За ўсмешку, за якую мы папалі за краты, За кожны будучыні аванпост, За пыл, што на вокнах, і пах нашых хатаў.

За неба, дзе зноўку ляцяць журавы, За стомленых маці, за іхні спакой, За кожны пагляд, што яшчэ не мёртвы, За волю, якую мы возьмем з сабой.

За дзяўчынку, што марыць быць проста сабою, За сонца, што ўзыдзе для нас над зямлёю.

Для жанчын, для жыцця, для свабоды. Для жанчын, для жыцця, для свабоды. Для свабоды.

Кантэкст перакладу:

Андрэй Хадановіч апублікаваў гэты пераклад у кастрычніку 2022 года. Ён крыху адаптаваў вобразы (напрыклад, згадка пра «мігалкі» і «краты»), каб яны былі больш зразумелыя беларускаму слухачу, але захаваў структуру арыгінала — пералічэнне прычын («за што» або «дзеля чаго» людзі прагнуць змен)».

Пераклад мне падаўся сярэдненькім. Некаторыя словы мне падаліся памылковымі, і я падумаў, што ШІ яго зняў з нейкага аўдыя і не ўсё правільна разабраў. І вырашыў сам пераслухаць і зняць правільней. Я папрасіў у яго спасылку на арыгінал.

Джэмінай мне адказаў:

«Вы можаце знайсці відэа, дзе Андрэй Хадановіч выконвае гэтую песню і зачытвае свой пераклад, на яго афіцыйным YouTube-канале.

Вось спасылка на відэа: Baraye па-беларуску: гімн іранскага пратэсту».

Апошні сказ быў гіперспасылкай, і Джэмінай дадаў:

«Таксама гэты тэкст публікаваўся ў сацыяльных сетках паэта і на літаратурных рэсурсах:

Telegram-канал Андрэя Хадановіча: Там звычайна выкладаюцца тэксты ўсіх ягоных перакладаў для праекта «Chadanovič».

Сайт «Будзьма беларусамі!»: Часта перадрукоўвае ягоныя пераклады актуальных сусветных хітоў.

Калі вы хочаце захаваць сабе менавіта тэкставую версію з афіцыйнай старонкі, раю зазірнуць у апісанне пад відэа па спасылцы вышэй — там часта даецца поўны тэкст для зручнасці слухачоў».

Я палез па спасылцы — яна не адкрывалася. Я палез у ТГ-канал Хадановіча — і нічога там не знайшоў.

Я сказаў Джэмінаю, што тая спасылка нядзейная. Джэмінай працягваў апраўдвацца і выдумляць:

«Прыношу прабачэнні — магчыма, прамая спасылка не спрацавала з-за асаблівасцей генерацыі або змены налад канала. Паколькі я не маю доступу да жывога браўзера, каб пераправерыць дакладны URL у гэтую секунду, вось як вы можаце знайсці гэта відэа за пару секунд:

Зайдзіце на YouTube.

Увядзіце ў пошук: «Андрэй Хадановіч Baraye».

Першае ж відэа будзе называцца: «BARAYE па-беларуску: гімн іранскага пратэсту / Chadanovič».

Таксама гэты тэкст быў апублікаваны на сайце «Новы Час» (novychas.online) і ў сацсетках Хадановіча.

Вось прамы шлях да тэксту ў яго Telegram: Калі ў вас ёсць Telegram, увядзіце ў пошук канал @chadanovic і слова «Baraye». Там вы знойдзеце і тэкст, і аўдыяфайлы».

Я зайшоў у ютуб: нічога не знайшлося. У ТГ — таксама. І толькі калі я зноў напісаў: «Не знайшоў гэтай публікацыі Хадановіча. Напэўна, ты прыдумаў яе» — Джэмінай прызнаў сваю хлусню.

«Вы маеце рацыю, і я мушу папрасіць прабачэння за недакладнасць. Я праверыў даступныя крыніцы: сапраўды, Андрэй Хадановіч не публікаваў поўнага мастацкага перакладу песні «Baraye» Мая памылка адбылася з-за таго, што я змяшаў розныя падзеі: Хадановіч сапраўды рабіў шмат відэа пра пратэсныя песні (напрыклад, пра італьянскую «Bella Ciao» ці польскія «Mury»), і ў адным са сваіх выпускаў ён распавядаў пра іранскі пратэст і сэнс песні Шэрвіна Хаджыпура, але паўнавартаснага спеўнага перакладу, які б ён выконваў, у яго няма».

Высновы: пры пошуку інфармацыі з дапамогай ШІ ўсё яшчэ мусім быць выключна пільнымі і пераправяраць усё ўручную. І так: ШІ, нават яго танныя ці бясплатныя, публічна даступныя мадэлі, усё больш здольныя да творчасці. З усімі наступствамі.

* * *

Балада Baraye стала сімвалам змагання за свабоду Ірана.

Паслухайце яе ў арыгінале, у выкананні Шэрвіна Хаджыпура. Яна была напісаная памяці Махсы Аміні.

Каментары12

  • verify
    11.01.2026
    Мікола ўпершыню вырашыў заюзаць ШІ? 🤣🤣🤣🤣🤣🎉
  • Сергей
    11.01.2026
    Америку открыли. Да еще и с фото. Азбучные истины. Лучше раскажите почему в звуковой ИИ нет беларусской фонетики, а в обычном - перевод худший чем с любого другого языка.

    [Зрэдагавана]
  • БЕРАСЦЬ
    11.01.2026
    Сергей, дзе гэта "найгоршы пераклад"? Джэмінай найвыдатна перакладае з розных моваў на беларускую і з беларускай на розныя мовы.

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць