Група расійскіх навукоўцаў прызнала бяспечным і эфектыўным выкарыстанне ядзерных прылад для знішчэння астэроідаў, паведамляе РИА Новости.

Паводле даследавання, астэроід неабходна знішчаць ядзернымі бомбамі падчас збліжэння з Зямлёй перад тым, як ён павінен будзе зваліцца на планету. Па словах навукоўцаў, гэта рэальна, але трэба выконваць шэраг пэўных умоў.
Па іх словах, гэты спосаб можа стаць крайнім варыянтам, калі немагчыма змяніць траекторыю астэроіда з дапамогай вывядзення на арбіту касмічнага апарата, які адхіліў бы нябеснае цела за кошт гравітацыі.
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары