Кіно11

Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі 

У Нацыянальным мастацкім музеі скончыліся здымкі новага праекта рэжысёра і сцэнарыста Андрэя Курэйчыка «LIBERTÉ» (у літаральным перакладзе «Свабода»), перадае аўтар на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

Філасофская драма здымалася на працягу ўсёй восені спачатку ў вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна на мяжы з Польшчай, а затым і ў Мінску. Пры гэтым падрыхтоўка да праекта па словах стваральнікаў ішла тры гады.

Сядзіба ў Красках Ваўкавыскага раёна стала пляцоўкай для здымак фільма. Фота Party-zan фільм. 

«Пасля поспеху «Двіженія вверх» я вырашыў, што прыйшла пара зрабіць нешта сур'ёзнае ў Беларусі, — распавядае прадзюсар і рэжысёр драмы «LIBERTÉ» Андрэй Курэйчык. — Разам з маім сябрам і сааўтарам яшчэ з часоў «Вышэй за неба» Дзмітрыем Марыніным быў абраны сюжэт, які мы прапрацоўвалі некалькі гадоў, пакуль, нарэшце, менавіта гэтай восенню нечакана для нас усё не склалася разам: сцэнар, каманда, цудоўныя акцёры».

Для праекта «LIBERTÉ» кінакампаніі «БезБуслоу Артс» прыйшлося парушыць правіла «кіно пра беларусаў, для беларусаў і сіламі толькі беларускай каманды». Праект атрымаўся міжнародным: адну з галоўных роляў у беларускай карціне сыграла зорка нямецкага кіно і тэлебачання немец Жан-Марк Бірхольц.

Фота Party-zan фільм. 

Яшчэ адну ролю нечакана прымерыў на сябе Надзвычайны і паўнамоцны пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Дыдзье Канес. Гэта першы выпадак, калі дзейны дыпламат такога рангу непасрэдна бярэ ўдзел у здымках незалежнага беларускага кіно.

Амбасадар Францыі Дыдзье Канес.

Галоўную ролю ў фільме сыграла вядучая актрыса Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы Святлана Анікей, якую кінаглядач ужо палюбіў за ролі ў фільмах «Хрусталь» Дар'і Жук і «Возера радасці» Аляксея Палуяна. Акрамя Святланы Анікей у фільме сыгралі Сяргей Уласаў, Яраслаў Шкуратаў, Юрый Цароў і Ева Анікей.

Для артыстаў праект быў вельмі складаным не толькі з-за творчых задач і экспедыцыі ў аддаленую вёску Краскі, але і таму, што фільм здымаўся адразу на 4 мовах: рускай, нямецкай, французскай і беларускай.

Фота Party-zan фільм. 

У кадры кожны з персанажаў гаварыў на сваёй роднай мове. Атрымалася ўнікальная мультылінгвістычная кінапрастора.

Прэм'ера беларускай драмы «LIBERTÉ» чакаецца ў 2020 годзе. Фільм быў зняты без дзяржаўнай падтрымкі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам5

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам5

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць