Здарэнні44

У Гродне дзвюх дзяўчат выцягнулі з таксі і збілі. Машына была не тая

newgrodno.by

Трое жыхароў Гродна — 30-гадовы мужчына і дзве 23-гадовыя сяброўкі — пілі ў кватэры па праспекце Янкі Купалы. Пасля застолля яны вырашылі адправіцца ў начны клуб на таксі, выклікалі машыну і выйшлі чакаць яе на вуліцу. Неўзабаве аўтамабіль з'явіўся ў двары, аднак, як пазней высветлілася, гэта было не іх таксі. У салоне знаходзіліся дзве пасажыркі, якія накіроўваліся дадому, а кіроўца ж папросту пераблытаў паварот, паведамляе абласная міліцыя.

Падпітая кампанія не хацела верыць у такое развіццё падзей, хлопец і дзве дзяўчыны сталі настойваць на тым, што гэта іх машына. У выніку адбыўся канфлікт: пакуль мужчына размаўляў з кіроўцам, дзве дзяўчыны сталі разбірацца з пасажыркамі.

31-гадовая і 23-гадовая пасажыркі спрабавалі растлумачыць, што яны селі ў таксі ў іншым канцы горада і едуць дадому, але іх апаненткі адмаўляліся весці дыялог. У выніку яны выцягнулі дзяўчат з салона і сталі іх збіваць. Пазней тройца падазраваных схавалася ў дварах, а пацярпелыя звярнуліся па дапамогу ў міліцыю.

У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў усе трое былі затрыманыя. Пацярпелыя, на шчасце, сур'ёзных траўмаў не атрымалі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве8

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

Візіт Карла III у ЗША скончыўся. Трамп назваў яго найвялікшым каралём і адмяніў пошліны на шатландскі віскі3

УСУ чацвёрты раз атакавалі Туапсэ, гарыць марскі тэрмінал5

Былая лідарка М'янмы Аун Сан Су Чжы пераведзена пад хатні арышт, заявілі вайскоўцы

Гэтыя адкрыцці могуць стаць сапраўды прарыўнымі ў дасягненні даўгалецця10

Падало ў адстаўку міжнароднае журы Венецыянскага біенале. Гэта звязана з допускам на яго Расіі8

Трамп параіў Мерцу заняцца Украінай і Германіяй, а Стармеру — браць прыклад з Карла ІІІ11

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве8

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць