Меркаванні7474

Беларус-эмігрант: У Мінск не вярнуся. Тут дзіка брудна і жудасная вада ў кране

«Пражыўшы ўжо 7 гадоў у Чэхіі, з іх 6 у Празе, я зразумеў, што ў Мінск вяртацца я не хачу, — напісаў у сябе ў фэйсбуку беларус Сяргей Кастрама і выклікаў моцную дыскусію. — І на гэта ёсць маса прычын: некаторыя з іх лёгка папраўныя, а некаторыя альбо непапраўныя (у маім жыцці), альбо вельмі дарагія для выпраўлення.

Мінск брудны.

Мы можам колькі заўгодна ганарыцца сметніцамі на кожным рагу, — піша беларус-эмігрант, — адсутнасцю графіці і тэгаў на сценах, але бруд — ён у паветры і лёгка прыкметны на абутку (соль, пясок, пыл і газы).

Як выправіць? Хай дзяржчыноўнікі зганяюць у Прагу, Стакгольм ці тую ж Варшаву і грунтоўна пагаварыць з тамтэйшымі чыноўнікамі. Гэта нескладана для краіны для жыцця.

Шмат смецця, — працягвае Сяргей Кастрама. — У Мінску дахрана смецця, якое валяецца ў кожным двары вакол кантэйнераў для смецця.

Вада.

Пасля вады ў Маскоўскім раёне хочацца пайсці і акунуцца ў Свіслуху, каб змыць хлор і пах багавіння.

Ад такой вады зубы выпадаюць і валасы сохнуць. Як была ў 2012, так і засталася.

Выпраўленне: дорага, але магчыма — гэты шлях прайшлі і Прага, і Варшава, і Стакгольм.

Забудова.

Самае балючае. Умоўная Дана не прадавала свае дамы іншапланетнікам.

Гэтыя дамы не знясеш, жыхароў не выселіш, тут і грошы, і пытанне прыватнай уласнасці, якая недатыкальная.

З гэтым жыць і дзецям, і ўнукам ў Мінску. Я не хацеў бы, вядома, каб мае дзеці глядзелі на «Маяк Мінска» і «Дана Мол» без гандол.

Таму ў Сінявокую вярнуся, але дакладна не ў горад-герой-1974», — піша Сяргей Кастрама.

«У Гродне больш-менш, калі жыць блізка цэнтра. Чыста кліматычная асаблівасць — цяплей і сушэй, чым у Менску, таму мо не так брудна. Але брудна ўсе роўна. І так, дзікія панэльныя раены гэта трэшак на пакаленні», — адгукнулася Ірына Чарняўка.

«Мне кажется, но в Варшаве зимой большие проблемы с воздухом», — запярэчыў Іван Шыла.

»Эмм, а нулевая общественно-политическая жизнь, редуцированные судебная и законодательная ветви власти, «выборы», система здравоохранения уже наладились или я что-то пропустил?» — іранізуе Кірыл Якімовіч.

»Менскі грамадскі транспарт — замшэлы савок. Аплачвацца павінна карыстанне сыстэмай грамадскага транспарту, а не факт пасадкі для праезду 1—30 прыпынкаў, — уступіў у размову Андрэй Кузнечык. — Перасадачныя вузлы часта пякельныя. Абсерваторыя — Філімонава. Белмедпрэпараты — экс-Чэрвеньскі, трамвай з Даўгабродскай на тралейбус на Партызанскім.

Сістэма збору смецця — першабытная. Адкрытыя праржавелыя кантэйнеры з 80-х.

У палове Менску добрая вада, і часцяком нерухомасць там таннейшая.

Я для сябе зрабіў парадаксальную выснову, што ў Менску самае камфортнае жытло — у раёнах 60—70—80. Ёсць з сучасных А-100, але яно фармальна не ў Менску. А фармальнае ў нашых умовах — самая важная акалічнасць».

»Ну Серега, по поводу воды ты точно погорячился. В Праге она отвратительная — у каждого второго экспата проблемы с кожей и волосами (со слов пражского дерматолога и подтверждается на личном опыте). По грязи также — в Праге противно дотронуться до перил/поручней, метро и другие общественные места намного грязнее, чем в Минске. Какой-то субъективизм у тебя в отношении Минска, имхо», — пярэчыць Наталля Юр'ева.

»Хз, вот я жил в Германии, теперь живу в Бельгии. Вкратце говоря, Бельгия для меня это просто ад, поэтому часто свободное время провожу в Нидерландах по соседству, и часто бываю в Минске. Не знаю как кому, но для меня Минск это топовый город, — пярэчыць Аляксандр Ждановіч. — В Нидерландах круто, в Германии не везде, но круто, и в Минске мне круто. Для меня Минск очень даже чистый, просторный и красивый! Есть просторы и деревья (в Бельгии в городах все узко и деревьев нет и архитектура однотонная и мрачная). А по части пыли и газов, как по мне то в Минске отличный воздух, я ничего не чувствую такого. Вот в Бельгии все в пыли и машин в 10 раз больше, ну прям Москва) А вот по части хлорной воды — соглашусь, тоже раздражает. Но в некоторых районах в Минске хорошая вода, не хлорная! Конечно было бы круто чтоб везде была хорошая вода… В общем, пост провоцирует на дискуссию».

»Никуда ты Серега, не вернешься и ничем тебя не заманишь у астравок стабiльнасцi, — піша Валеры Каробчыц. — Это просто себерефлексия и слабость, разговоры после 5-7 лет эмиграции. Не хочется верить, что чтобы чего-то добиться за мяжой трэбы працаваць i працаваць… А всякие разговоры про урбанистику, чистоту и траву, которая зеленее и вода мокрее — это все лирика. И не тешь себя иллюзиями. Нет дороги назад. «Запомните этот tweet»

А што думаеце пра гэта вы?

Каментары74

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці40

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць11

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці40

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць