Свет1818

Імпічмент Трампа праваліўся: Сенат прагаласаваў супраць

Амерыканскія сенатары ў сераду прызналі невінаватым прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па ўсіх пунктах абвінавачвання ў рамках слуханняў па імпічменту, піша interfax.ru.

Сенатары большасцю галасоў адхілілі абодва пункты абвінавачвання: злоўжыванне ўладай і стварэнне перашкод расследаванню, якое праводзіў Кангрэс. У першым выпадку за апраўданне Трампа выступілі 52 сенатары, а 48 палічылі яго вінаватым. У другім выпадку апраўдаць прэзідэнта вырашылі 52 члена сената, а 47 прызналі яго вінаватым. Супраць Трампа прагаласаваў толькі адзін рэспубліканец — Міт Ромні, на першым галасаванні ён прызнаў яго вінаватым у злоўжыванні паўнамоцтвамі.

Для таго, каб прэзідэнта прызналі вінаватым і, адпаведна, адхілілі ад пасады, патрабавалася, каб дзве траціны сенатараў выступілі ў падтрымку хоць бы аднаго пункта абвінавачвання. Такім чынам працэс імпічменту ў Кангрэсе завяршыўся. Трамп застаецца на пасадзе прэзідэнта.

Трамп стаў трэцім прэзідэнтам у гісторыі ЗША, у дачыненні да якога ініцыявалі працэдуру імпічменту. Першым быў Эндру Джонсан ў 1868 годзе, другім — Біл Клінтан у 1998 годзе. Усіх прэзідэнтаў апраўдаў Сенат.

Таксама працэдуру імпічменту Палата прадстаўнікоў ЗША спрабавала пачаць у 1973 годзе ў дачыненні да Рычарда Ніксана, аднак Ніксан сышоў у адстаўку сам.

У дачыненні да Трампа дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў ініцыявалі працэдуру імпічменту 24 верасня 2019 года, пасля таго, як амерыканскі інфарматар выказаў занепакоенасць у сувязі з тэлефоннай размовай прэзідэнта ЗША з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. У часе размовы Трамп заклікаў Зяленскага пачаць расследаванне ў дачыненні да экс-віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і яго сына Хантэра, а таксама меркаванага ўмяшання ў амерыканскія выбары 2016 года з тэрыторыі Украіны.

Палата прадстаўнікоў, у якой большасць належыць дэмакратам, у выніку выставіла Трампу два абвінавачанні — у злоўжыванні ўладай і ў перашкодзе расследаванню Кангрэсу.

Справа была перададзеная ў Сенат для правядзення судовага працэсу ў студзені гэтага года. Сумневаў у тым, што Сенат не прыме абвінавачванні супраць Трампа, не было, бо большасць у гэтай палаце Кангрэса належыць рэспубліканцам.

Каментары18

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць